Ігар Рапавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Рапавец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 красавіка 1969
Баранавічы, БССР
Памёр 1 жніўня 2021[1]


І́гар Рапаве́ц (9 красавіка 1969, Баранавічы, Беларуская ССР — 1 жніўня 2021[1]) — беларускі гандбаліст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Баранавічах у сям’і вайскоўца. Неўзабаве па службе пераехалі ў Малдавію, дзе Ігар Рапавец вучыўся ў школе і займаўся ў гандбольнай сэкцыі[2].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў за малдаўскі «Візыр». У 1992 року пачаў прафэсійную кар’еру ў Ізраілі, дзе да 1994 року выступаў за «Макабі Ра-анана». Пасьля восем гадоў гуляў у Вугоршчыне: «Озд», «Пік Сэгед». Пасьля вярнуўся ў Малдову і гуляў у кішынёўскай «Баракудзе»[2].

Тры сэзоны правёў у эстонскай «Пыльве». Пасьля ўтварэньня менскага «Дынама» далучыўся да ягонага складу[2][3].

Гульнявую кар’еру скончыў у 2010 року. Трэніраваў брамнікаў «Дынама Менск», пасьля развалу клюбу перайшоў на такую ж пасаду ў запароскі «Матор»[4][5].

З 2015 року разам зь Сяргеем Бябешкам перайшоў на трэнэрскую пасаду Берасьцейскага гандбольнага клюбу імя Мяшкова[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б «Суперлига. На 53-м году жизни скончался помощник главного тренера „Донских Казаков“-ЮФУ Игорь Раповец. В Таганроге он трудился с апреля». Быстрый Центр.
  2. ^ а б в Виктор Казюлин. (3 сьнежня 2009) Вернулся я на родину. Игорь Раповец: жизнь по зову восьмого дня (рас.) Интервью. ПрессболПраверана 12 чэрвеня 2015 г.
  3. ^ interfax.by. (12 верасьня 2008) В Минске появился новый гандбольный клуб (рас.) Спорт/разное. ІнтэрфаксПраверана 12 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ Гандбол. Раповец: «С Бебешко неплохо взаимодействовали в минском Динамо» (укр.) iSport.ua Праверана 12 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ Запорожские гандбольные клубы вышли из отпуска Запорожье. Вся власть (9 ліпеня 2014). Праверана 12 чэрвеня 2015 г.
  6. ^ Александр МЕШКОВ: «В Бресте опять будет интересно!» (рас.) Пресса о нас. БГК імя Мяшкова (2 чэрвеня 2015). Праверана 12 чэрвеня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]