Ігнацій (Бранчанінаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнацій (Бранчанінаў)
Адукацыя
Дзейнасьцьсьвятар, інжынэр
Нарадзіўся5 (17) лютага 1807[1]
Памёр30 красавіка (12 траўня) 1867[1] (60 гадоў)
Пахаваны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Япіскап Ігна́цій (у сьвеце — Дзьмітры Аляксандравіч Бранчанінаў; 5 лютага 1807, сяло Пакроўскае, Гразавецкі павет, Валагодзкая губэрня — 30 красавіка 1867 Бабаеўскі манастыр, цяпер у Кастрамской вобласьці, Расея) — япіскап Расейскай праваслаўнай царквы. Багаслоў і прапаведнік вельмі кансэрватыўных поглядаў.

Услаўлены Расейскай праваслаўнай царквой у ліку сьвяціцеляў на Памесным Саборы РПЦ 1988 году. Памяць — 30 красавіка па юліянскім каляндары.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 5 лютага 1807 году ў сяле Пакроўскім Гразавецкага павету Валагодзкай губэрні; належаў да старадаўняга дваранскага роду Бранчанынавых. Яшчэ ў дзяцінстве адчуў схільнасьць да глыбокай малітвы і адзіноты. У 1826, на патрабаваньне бацькі, Дзьмітры скончыў Ваенную інжынэрную вучэльню. Перад юнаком адчынялася блішчалая сьвецкая кар’ера, але ён падае прашэньне аб адстаўцы, жадаючы прыняць манаства. Прашэньне здаволенае не было, і Дзьмітры Аляксандравіч накіраваўся на службу ў Дынабурскую крэпасьць, дзе цяжка захварэў і неўзабаве быў вызвалены ад сьвецкіх прац.

Па выздараўленьні ён паступіў паслушнікам у Аляксандра-Сьвірскі манастыр. Затым перайшоў са сваім старцам, іераманахам Леанідам (Львом) у Опціну пустынь.

Ігнацій (Бранчанінаў)

28 чэрвеня 1831 япіскапам Валагодзкім Стафанам быў пастрыжаны ў манаства зь імем Ігнацій у гонар сьвятога пакутніка Ігнація Баганосца; 4 ліпеня быў пасьвячоны ў ерадыякана, а 25 ліпеня — у ераманаха. Празь некаторы час быў вызначаны настаяцелем Пельшэмскага Лапотава манастыра.

28 студзеня 1833 году быў узьведзены ў сан ігумена. У тым жа годзе яму было даручана кіраваньне прыйшэлай у запусьценьне Троіца-Сергіевай пустэльлю пад Пецярбургам. Новаму, узьведзенаму ў сан архімандрыта настаяцелю атрымалася прывестці яе як у парадак духоўны, так і ў гаспадарчы. Тут быў створаны хор, парады якому даваў Міхаіл Глінка.

27 кастрычніка 1857 году ў пецярбурскім Казанскім саборы быў хіратанісаны ў япіскапа Каўкаскага і Чарнаморскага; 4 студзеня 1858 прыбыў у Стаўрапаль.

За нядоўгі чатырохгадовы тэрмін кіраваньня япархіяй Сьвяціцелю атрымалася наладзіць яе жыцьцё, але хвароба прымусіла яго прасіць аб звальненьні на супакой. У 1861 прашэньне было здаволенае і ён зьехаў у Мікола-Бабаеўскі манастыр Кастрамской япархіі, дзе вёў адасобленае малітоўнае жыцьцё, стварыў шматлікія вядомыя творы («Прынашэньне сучаснаму манаству», «Ацечнік» і інш.), працягваў перапіску з духоўнымі дзецьмі.

16 красавіка 1867, у першы дзень Вялікадню, ён адслужыў сваю апошнюю Літургію.

Сканаў 30 красавіка 1867 году.

Пасьля кананізацыі ягоныя моцы былі перанесеныя Толскі манастыр у Яраслаўскай вобласьці.

Меркаваньні пра сьвяціцеля[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Япіскап Ігнацій. Для нас сёньня ён мае падвойнае значэньне: ён ня толькі сьвяты Айцец, які жыў у блізкія нам часы, але яго пошукі Ісьціны вельмі падобныя да пошукаў Ісьціны шчырых шукальнікаў Праўды нашых дзён, і ён, такім чынам, паказвае нам, як «асьвечаны сучасны чалавек» можа пазьбегнуць татальнага заняволеньня сучаснымі ідэямі і выявай думак і зноў увайсьці ў чыстую атмасфэру сьвятых Айцоў, гэта значыць праўдзіва праваслаўных, ідэяў і выявы мысьленьня. Асабліва вызначальна для нас чытаньне аповяду самога япіскапа Ігнція аб тым, як вайсковец інжынэр разарваў путы «сучаснага веданьня» і далучыўся да традыцыі сьвятых Айцоў, якую спазнаў, акрамя кніг, непасрэдна ад вучня вялебнага Паісія (Велічкоўскага) і перадаў далей, нашым сучасьнікам. »

—Іераманах Серафім (Роўз)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]