Ізабелін (Берасьцейская вобласьць)
Ізабелін | |
трансьліт. Izabielin | |
Першыя згадкі: | 1563 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Кобрынскі |
Сельсавет: | Хідрынскі |
Насельніцтва: | 48 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1642 |
Паштовы індэкс: | 225866 |
СААТА: | 1243855026 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°6′35″ пн. ш. 24°25′7″ у. д. / 52.10972° пн. ш. 24.41861° у. д.Каардынаты: 52°6′35″ пн. ш. 24°25′7″ у. д. / 52.10972° пн. ш. 24.41861° у. д. |
± Ізабелін |
Ізабе́лін[1] — вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Ізабелін уваходзіць у склад Хідрынскага сельсавету. За 14 км на паўднёвы ўсход ад гораду і чыгуначнай станцыі Кобрынь, 56 км ад Берасьця. На аўтадарозе Кобрынь — Дзівін.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1563 годзе згадваецца як Гварычы — сяло ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 11 валок зямлі. У 1629 годзе ўпамінаецца зямянін Мікалай Вырыкоўскі.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні. У 1890 годзе Ізабелін — маёнтак (уладаньне Э. Выржыкоўскага) у Блоцкай (Балоцкай) воласьці, 362 дзесяціны зямлі. У 1905 годзе — 16 жыхароў.
З 1921 году ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва, незаселены (на 1921).
У 1940 годзе хутары, 11 двароў, 38 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупавана нямецкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 году да ліпеня 1944 году. Паводле перапісу 1970 году Ізабелін налічваў 118 жыхароў. У 1999 годзе ў вёсцы налічвалася 33 гаспадаркі, 69 жыхароў, у складзе калгасу «Зара» (з 2004 году СВК «Узыходзячая зара»; цэнтар — вёска Хідры). Працавала крама.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 48 жыхароў
- 2005 год — 34 гаспадаркі, 65 жыхароў
- 1999 год — 33 гаспадаркі, 69 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З паўночнага ўсходу ад вёскі захаваўся парк былой сядзібы Вырыкоўскіх, прасьлежваецца пляніроўка.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 191
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Кобрынскі раён. Мінск: БЕЛТА, 2002.