Ільля Гурскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Гурскі
лац. Illa Hurski
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 красавіка 1899
в. Замосьце, Узьдзенскі раён
Памёр 11 жніўня 1972
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Значныя творы «У агні», «Вецер стагоддзя», «Чужы хлеб»
Прэміі Заслужаны дзяяч культуры БССР
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Ільля Гурскі (26 красавіка 1899 — 11 жніўня 1972) — беларускі драматург, пісьменьнік, заслужаны дзяяч культуры БССР (1969). Выкарыстоўваў псэўданімы: Бушма Л.; Бушма Лявон; Данілавіч І.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ільля Гурскі нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Замосьце Ўзьдзенскага раёну. Працаваў на Абухаўскім заводзе ў Петраградзе. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расеі (1917—1923). 3 1924 году ў Галоўнай управе ў справах літаратуры й выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР), у Галоўрэперткоме Наркамата асьветы, інсьпектрам Галоўмастацтва Наркамасветы. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне БДУ ў 1932 годзе, потым асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры. У 1935—1941 — рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва». У гады Другой сусьветнай вайны з 22 чэрвеня 1941 г. па лістапад 1942 г. служыў у Чырвонай Арміі. Затым разам з групай беларускіх пісьменьнікаў быў дэмабілізаваны. Рэдактар газэты «За свабодную Беларусь» і сатырычнага лістка «Партызанская дубінка». Пасьля вайны ў 1944–1960 гг. узначальваў часопіс «Беларусь». Памёр у 1972 годзе.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар п'есаў, апавяданьняў, аповесьцей і раманаў: «У агні», «Вецер стагоддзя», «Чужы хлеб» і інш. Перакладаў на беларускую мову М. Горкага, А. Чэхава, М. Твэна.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імем Ільлі Гурскага названая вуліца ў Менску. На доме, дзе жыў устаноўлена мэмарыяльная дошка. Імя пісьменьніка прысвоена Магільнянскай сярэдняй школе Ўзьдзенскага раёну. У 1973 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптурны партрэт пісьменьніка (бюст).[1][2]

Сямья[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жонка — Марыя Якаўлеўна Гурская ў вайну з сынам Леанідам знаходзілася ў канцлягеры.[3]
  • Сын — Леанід Гурскі, (нар. 1936) — доктар тэхнічных навук. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984).[4]
  • Унук — Гурскі, Аляксандр Леанідавіч (нар. 1961) — доктар фізыка-матэматычных навук (2000).[5]

Кнігапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крытыка, рэцэнзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Меморыяльная дошка Гурскаму Ільі Данілавічу. №168. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў(гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1988. — Т. Мінск. — С. 135.
  2. ^ Шчарбатаў, А. Г. Усходнія могілкі (Маскоўская шаша). №558. Магіла Гурскага, Ільі Даніловіча. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў(гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1988. — Т. Мінск. — С. 272.
  3. ^ «...Мы будзем шчаслівы ўбачыць адноўленай нашу краіну». (З перапіскі Якуба Коласа і Янкі Маўра ў 1941 — 1943 гг.) // Беларускi археаграфiчны штогоднiк : часопіс. — 2002. — № 3. — С. 201, 203, 204, 205.
  4. ^ Гурскі, Леанід Ільіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 538.
  5. ^ Паўправадніковыя лазеры рэкамбінацыя (фізіка, хімія). Паўправаднікі, актыўныя асяроддзі. 2000

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]