Ільля Лукашэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Лукашэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 жніўня 1998(1998-08-01)[1][2] (25 гадоў)
Рост 192 см
Вага 72 кг[4]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018 Менск 24 (0)
2019 Тарпэда-БелАЗ 0 (0)
2019—2021 Пролетэр Нові Сад 3 (0)
2020 Шахцёр Салігорск 0 (0)
2020 Гарадзея 2 (0)
2021 Спадарожнік 9 (0)
2021—2022 Энэргетык-БДУ 34 (0)
2023—4 Шахцёр Салігорск 4 (0)
Зборныя
2018—2019 Беларусь (да 21) 9 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 сьнежня 2023.

Ільля Лукашэвіч (нар. 1 жніўня 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага клюбу «Шахцёр».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». У 2015 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль, а ў 2017 годзе замацаваўся ў ягоным складзе. У чэрвені 2017 года пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 10 верасьня 2017 году ў хатнім матчы супраць «Слуцка» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Сэзон 2018 году пачынаў у дублі, аднак неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе асноўнай каманды.

У студзені 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Менск»[5] і неўзабаве стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», падпісаўшы трохгадовы кантракт[6]. Аднак, у складзе тарпэдаўцаў гуляў толькі за дубль. У ліпені 2019 году пасьля прагляду перайшоў у клюб сэрбскай Супэрлігі «Пролетэр» з Нові-Саду[7]. На полі зьяўляўся зрэдку, за год узяў удзел у трох сустрэчах. У ліпені 2020 году далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[8], дзе гуляў за дубль, у асноўнай камандзе зьяўляўся толькі на лаўцы запасных. У верасьні 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», дзе спачатку заставаўся на лаўцы запасных, а пазьней згуляў у двух матчах.

З пачатку 2021 году трэнаваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», аднак толькі ў красавіку афіцыйна далучыўся да складу каманды[9]. Гуляў у «Спадарожніку» да канца чэрвеня, пераважна ў стартавым складзе. У жніўні 2021 году далучыўся да сталічнага «Энэргетыка-БДУ»[10], дзе неўзабаве таксама замацаваўся ў першай адзінаццатцы і быў адным з ключавых гульцоў. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Энэргетык-БДУ»[11]. У студзені 2023 году падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2017 году пачаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі. Дэбютаваў у зборнай у афіцыйных матчах 5 чэрвеня 2018 году, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Альбаніі (2:3). У далейшым трывала выклікаўся ў моладзевую зборную, хоць нярэдка заставаўся на лаўцы запасных.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2017 Найвышэйшая ліга 2 0
2018 Найвышэйшая ліга 22 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]