Ільмёнак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ільменак»)
Возера
Ільмёнак
Панарама Ільмёнку
Панарама Ільмёнку
Возера Ільмёнак
Краіна Беларусь
Плошча 0,2 км²
Плошча вадазбору 2,5 км²
Максымальная глыбіня 6,2 м
Сярэдняя глыбіня 3,1
Найбольшая даўжыня 0,64 км
Найбольшая шырыня 0,47 км
Даўжыня берагавой лініі 1,9 км
Вышыня над узроўнем мора 132,0
Аб’ём вады 2,5 млн м³
Каардынаты 55°40′48.45″ пн. ш. 27°11′21.23″ у. д. / 55.680125° пн. ш. 27.1892306° у. д. / 55.680125; 27.1892306Каардынаты: 55°40′48.45″ пн. ш. 27°11′21.23″ у. д. / 55.680125° пн. ш. 27.1892306° у. д. / 55.680125; 27.1892306
Ільмёнак на мапе Беларусі
Ільмёнак
Ільмёнак
Ільмёнак
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ільмёнак — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Друйкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 10 км на паўночны ўсход ад Браслава. Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,64 км, найбольшая шырыня 0,95 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,2 м, сярэдняя складае 3,1. Аб’ём вады 2,5 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км.

На паўночным беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Слабодка.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катлавіна тэрмакарставага тыпу, авальная. Схілы маюць вышыню 10—20 м, на поўдзень парослыя лесам, на захадзе і поўначы разараныя. Берагі нізкія, пясковыя, пад хмызьняком, месцамі зьліваюцца з схіламі. Дно спадзістае, да глыбіні 2 м пясковае, ніжэй глеістае. Шырыня палосы расьліннасьці ад 35 да 150 м, зарастае да глыбіні 3 м.

Возера эўтрофанае, слабапраточнае. Упадаюць 2 ручаі, на захадзе выцякае ручай у возера Поцех.

Флёра і фаўна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, лінь, плотка, карась, гусьцяра, краснапёрка ды іншыя віды рыбаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мыслівец І. Ільмёнак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 404.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]