Ілюзія страху

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ілюзія страху
Иллюзия страха
Жанр трымценьнік
Рэжысэр Аляксандар Кірыенка
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар Зьвіяд Балквадзэ
Апэратар Сяргей Міхальчук
Вытворчасьць Аврора Продакшн
Дата выхаду 2008
Працягласьць 79 хв.
Краіна Украіна
Мова расейская
Бюджэт 0,5 млн $
Старонка на IMDb

«Ілю́зія стра́ху» (па-расейску: Иллюзия страха) — фільм украінскага кінарэжысэра Аляксандра Кірыенкі, зьняты па матывах аднайменнага твору Аляксандра Турчынава. Прэм’ера ва Ўкраіне і Расеі адбылася 4 сьнежня 2008 року.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя пасьпяховага бізнэсоўцы Ігара Кораба, які павінен абараняць свой бізнэс у складаных умовах 1990-х рокаў. Ігар становіцца ахвяраю злачыннага «наезду»: яго незаконна арыштоўваюць, кідаюць у сьледчы ізалятар, жорсткімі мэтадамі змушаюць адмовіцца ад праекту бізнэс-цэнтру. Апынуўшыся на волі, Ігар клянецца любой цаной вярнуць правы ўласнасьці на гэты праект і адпомсьціць крыўдзіцелям.

Пасьля цяжкіх фізычных і псыхалягічных выпрабаваньняў Корабу пачынае здавацца, што ён жыве паралельным жыцьцём у асобе іншага чалавека — а менавіта легендарнага біблійнага цара Саламона. Заблытаўшыся і не разумеючы, што рэальна, а што не, Ігар Кораб перастае давяраць нават найлепшым сябрам. Цяпер, пад уплывам абставінаў, ён мусіць хутка вызначыць хісткую мяжу між рэчаіснасьцю й ілюзіяй, між сябрамі і ворагамі, між сапраўдным жыцьцём і мроямі.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрозьненьні ад кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • у кнізе галоўнага героя зваць Аляксандар Іванавіч Кораб, у фільме — Ігар Аляксандравіч Кораб.
  • у фільме пасьля вызваленьня зь вязьніцы, Кораб забівае ўсіх сваіх канкурэнтаў і суўладальнікаў, падазраючы іх у арганізацыі ягонага затрыманьня. У кнізе такога няма.
  • у фільме шмат эпізодаў-сноў Кораба, дзе ён уяўляе сябе царом Саламонам, які ўсталёўвае балвана бога Молаха і прыносіць яму чалавечую ахвяру. У кнізе ёсьць толькі невялікі эпізод, дзе Кораб бачыў сны, у якіх ён выступаў у абліччы ня толькі Саламона, але й іншых гістарычных постацей.
  • у фільме сябар Кораба, Гарік, выявіўся самім Корабам, але з альтэрнатыўнага сьвету, у якім сам Кораб — не бізнэсовец, а небагаты мастак. У кнізе Гарык — памерлы школьны сябар Кораба, які шмат гадоў быў плодам ягонага ўяўленьня і зьнік пасьля таго, як Кораб гэта ўсьвядоміў.
  • у фільме адсутны пэрсанаж Іван Сьветаў, якому ў кнізе адведзеная істотная роля — дапамагчы Корабу разабрацца ў ягоных ілюзіях і страхах.
  • у фільме прычынаю ілюзій і галюцынацыяў Кораба стаў праклён, які наклала на яго адна з мацярок памерлых дзяцей, якія загінулі пасьля таго, як Кораб зруйнаваў дзіцячую лякарню, каб збудаваць на ейным месцы «Мэгацэнтар». У кнізе ўсе ілюзіі і галюцынацыі Кораба былі ягоным сном, спрычыненым асабістымі страхамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]