Імпэрыя Сэлеўкідаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Імпэрыя Сэлеўкідаў
Ἀρχή Σελεύκεια
Архэ Сэлеўкія'
Vergiasun.svg
 
Blank.png
31264 да н. э. REmpire-Syria.png
 
Blank.png
 
Greco-BactrianKingdomMap.jpg
 
Karte Charakene.png
Месцазнаходжаньне Імпэрыі Сэлеўкідаў

Імпэрыя Сэлеўкідаў ў 301 да н. э. Сьветла-зялёным колерам показана сфэра ўплыву Сэлеўкідаў

Афіцыйная мова Грэцкая, пэрсыдзкая
Сталіца Сэлеўкія
(305240 да н. э.)
Антыёхія
(24064 да н. э.)
Форма кіраваньня
Басэлеўс
манархія
Сэлеўк I Нікатар (305281 да н. э.)
Філіп II Філярамэй (6563 да н. э.)
Гісторыя
 • зьявілася
 • Антыёхія захоплена
Пампеем
 • апошні басэлеўс зрынуты,
Сырыя зрабілася рымскай правінцыяй

312 да н. э.
64 да н. э.
63 да н. э.
Плошча
 • агульная

4 000 000 км²
Насельніцтва
 • агульнае

30 000 000
Канфэсійны склад старажытнагрэцкая рэлігія

Імпэрыя Сэлеўкілаў — эліныстычная манархія, якая ўтварылася пры распадзе імпэрыі Аляксандра Македонскага. Ядром дзяржавы быў Блізкі Ўсход, на вяршыні сваёй магутнасьці яна ўключала частку Малое Азіі, Сырыю, Фінікію, Палестыну, Мэсапатамію, Іран, часткі Сярэдняе Азіі й цяперашняга Пакістану. Зяўлялася найважнейшым цэнтрам элінізму, асноўным злучным зьвяном паміж грэцкае й усходняе культурнымі традыцыямі. У эпоху сваёй магутнасьці, яна ўключала ў свой склад: Малую Азію, Левант, Пэрсію, Памір і частку Пакістану. Пачаўшы сваю экспансію ў Грэцыю, імпэрыя сутыкнулася з войскам Рымскае рэспублікі, ад якой імпэрыя атрымала шэраг паразаў. У выніку ўсходняя частка краіны да сярэдзіны II стагодзьдзя да н. э. была захоплена парфянамі пад кіраўніцтвам Мітрыдата I. Сэлеўкіды працягвалі кіраваць у Сырыі й Фінікіі, да заваёвы краіны армянскім царом Тыгранам II. Пасьля чаго, Сэлеўкідская дзяржава як самастойны суб’ект была ліквідавана. Бэнэсэлеўка, якая кіравала імпэрыяй з дынастыі Сэлеўкідаў была схоплена й празь некалькі гадоў пакарана сьмерцю па загадзе армянскага цара[1]. У 64 да н. э. былая заходняя частка тэрыторыі дзяржавы Сэлеўкідаў зьвернутая ў рымскую правінцыю.

Гісторыя імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэлеўк I і заснаваньне імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сьмерці Аляксандра Вялікага ўлада над яго імпэрыю знаходзілася ў руках рэгенту — Пэрдыкі, які ў 323 да н. э., падзяліў яе тэрыторыю паміж генэраламі Аляксандра, сталымі сатрапамі.

Кіраўнік Эгіпту Пталямэй першым кінуў выклік рэгенту, справакаваўшы Пэрдыку на ваенны паход у Эгіпет у 321 да н. э. Пры пераходзе празь Ніл, загінула частка македонскага войска, выклікаўшы ў ім незадаволенасьць.

Сэлеўк, які кіраваў лягерам дапамог забіць Пэрдыку, атрымаўшы бабілёнскую сатрапію й адмовіўшыся ад пасады Хіліярху на карысьць Антыпатара сына Касандра. Час яго сьцьвярджэньня ў Бабілёне ў 312 да н. э. стаў лічыцца момантам заснаваньня Сэлеўкідаў. Пасьля гэтага Сэлеўк пачаў пашыраць сваю дзяржаву, дадаўшы да яго Мэсапатамію, Армэнію, Пэрсыс, Парфію, Бактрыю, Арабію. Такім чынам, дзярдава Сэлеўкідаў зрабілася імпэрыяю.

Сэлеўк дайшоў да Індыі, дзе склаў дамову з індыйскім царом Чандрагупта Маўр'я, па якім наўзамен перадачы Сэлеўку 500 баявых сланоў да Маўр’я адышлі Пароламіс, Арахосія й Гедросія.

Пасьля перамогі над Антыгонам Аднавокім у бітве пры Іпсэ ў 301 да н. э., Сэлеўк атрымаў кантроль над усходам Малое Азіі і паўночнаю Сырыяю. У ёй ён заснаваў гарады Антыёхія, зрабіўшы яе сталіцаю яго валадарстваў. Альтэрнатыўная сталіца была створана ў горадзе Сэлеўкія на Тыгру, на поўначы ад Бабілёну.

Імпэрыя Сэлеўка дасягнула свайго росквіту пасьля перамогі над яго былым саюзьнікам — Дзімітрыем. Спробы Сэлеўка ўзяць пад свой кантроль Тракію й Македонію былі перапынены згубаю каля Лізымахіі ад рукі Пталямэя Кэраўна.

Першыя Сэлеўкіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадчыньнікам Сэлеўка стаў Антыёх I Сотэр, які атрымаў перамогу над галятамі — хаўрусам трох кельцкіх плямёнаў, што ўварваліся ў Малую Азію у 278—277 да н. э. і якія спусташалі яе заходнюю частку на працягу 46 гадоў. Пазьней ён вёў з Эўмэнам Пэрганскім і Пталямэям Першую Сырыйскую вайну), якая паказала няздольнасьць імпэрыі весьці войны.

Неўзабаве пасьля зруйнавальнай паразы ў бітве пры Сардах з Пэргамскім кіраўніком Эўмэнам I — Антыёх I памёр, яго старэйшы сын Сэлеўк быў пакараны сьмерцю па загаду бацькі раней у тым жа годзе па падазроне ў здрадзе. Спадчыньнікам стаў другі сын Антиёх II Тэос.

Сэлеўку I успадкоўваў сын яго Антыёх I (281—261), пасьля якога кіраваў яго сын Антыёх II Бог (261—246). Антыёх I у 280 г. быў пабіты віфінцамі, але сам перамог галаў, завошта атрымаў мянушку Выратавальніка (Сотэра). Пазьней ён вёў няўдалую вайну з Эўмэнам Пэргамскім і Пталямэем (першая Сырыйская вайна). Антыёх II, распусьнік ды гуляка, вядомы ў гісторыі Сэлеўкага царства вайною з фракійцамі й Эгіптам (другая СЫрыйская вайна), а таксама тым, што ён вызваліў Мілецянаў ад тырана Тымарху.

Пры Антыёхах I і II[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

200 да н. э.
Мармуровы бюст Антыёха III

Пры Антыёхах I і II імпэрыя Сэлеўкідаў паменшылася ў аб'ёме, з прычыны адпадзеньня парфянаў (256) і бактрыйцаў. Пры Сэлеўке II Калініку Барадатым (246-226) адбылася Трэцяя Сырыйская вайна, якая была няўдалая для Сырыі. Атрымаўшы паразу, Сэлеўк II уступіў у саюз са сваім братам Антыёхам Гіераксам, з прычыны чаго Пталямэй III Эвэргет заключыў на 10 гадоў мір з Сэлеўкідамі. Неўзабаве, аднак, Антыёх Гіеракс пачаў вайну з Сэлеўкам II, які, па адной з вэрсый, загінуў у бітве; па іншым сьведчанні, ён загінуў у бітве з Мітрадатам пры Анкіры. Мянушку Калінік ён атрымаў за перамогу над парфянскім царом Арсакам, хоць пазьней апошні, уступіўшы ў саюз зь Дзіядохам II Бактрыйскім, разьбіў Сэлеўка й прымусіў яго адыйсьці ў Сырыю. Кіраваньне Сэлеўка II было нешчасьліва ў сфэры як унутраных адносінаў, так і вонкавае палітыкі. Амаль уся Малая Азія й паўднёвыя землі тэрыторыі Сэлеўкідаў ужо не належалі магутнае некалі дынастыі: Сэлеўк II заставаўся гаспадаром толькі паўночнае часткі ўнутранае Сырыі (да Пэрсэполю й Экбатану), раўнінаў Кілікіі. Пасьля Сэлеўка II кіраваў Сэлеўк III Кераўн, альбо Сотэр (226—222). З дапамогаю аднаго са сваіх сваякоў, Ахея, ён адваяваў у пэргамскога цара значную частку Малое Азіі, але неўзабаве быў забіты. Пры Антыёхе III Вялікім (222—187) манархія Сэлеўкідаў спачатку вярнула сваё ранейшае палітычнае значэньне й магутнасьць. Антыёх адняў Палестыну й Фінікію ў Пталімеяв, скарыў парфянаў, бактрыйцев і індыйцаў і заявіў дамаганьні на ўсе землі да захадзе ад Таўра і па берагах Гелеспонту. Аднак, умяшаньне рымлянаў паклала мяжу дамаганьням Антыёха, які ў бітве пры Магнэзіі (190) быў пабіты ўшчэнт і назаўжды загубіў магутнасьць Сэлеўкідаў, дзяржава якіх з тых часоў была абмежавана Таўрам.

Пры пераемніках Антыёху[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры пераемніках Антыёху сырыйская манархія ўжо не магла падняцца да ранейшае ступені магутнасьці й павольна йшла да поўнага заняпаду ды распаду. Дзе-нідзе зьявіліся поўнезалежныя ўладары - такімі напрыклад былі тыраны Кібіры, на поўначы Лікіі якія кіравалі 180-84 да н.э. Вядомыя: Маагэт I, Пайкрат, Маагэт II, Сэмій і Маагэт III.

Наступнымі прадстаўнікамі самае дынастыі Сэлеўкідаў былі: Сэлеўк IV філёпатар (187—175), узурпатар Геліядор (174), Антыёх IV Эпіфан (175—164), Антыёх V Эўпатар (164—162), Дэметрый I Сотэр (162—150), Аляксандар Балас (152—145). Дэметрый II Нікатар (145—139; 130—125), Антыёх VI Дыяніс Эпіфан (145—142), Трыфан Дыядот (142—138), Антыёх VII Сідэт (138—129), Аляксандар Зэбінас (128—123), Сэлеўк V (126—125), Антыёх VIII Грып (125-96), Антыёх IX Кізыкскі (116-95), Сэлеўк VI Эпіфан (96-95), Піліп (92-83), Антыёх Х Філядэльф (92), Дзімітрый III філёпатар (95-88), Антыёх XI Дыяніс (89-84), Антыёх XII Набожны (94-83), Тыгран (80-69), Антыёх XIII Азіяцкі (68-64).

З 162 па 125 г. сырыйскі пасад бесперапынна пераходзіў з рук у рукі, пакуль Сырыя не была падзелена на дзьве часткі, якія кіраваліся адмысловымі кіраўнікамі: паўночную Сырыю, з Кілікіей, і Фінікію, з Кайлесырыяй. Па сьмерці Антыёха XIII, забітага эмэскім князем, Гнэй Пампей Вялікі увосень 64 да н. э. уступіў у Сырыю й заваяваў яе, звьярнуўшы яе ў рымскую правінцыю. У культурным стаўленьні Сырыя займала важнае месца ў шэрагу эліністычных манархіяў і ў некаторых адносінах мела перавагу перад Пталемэеўскай манархіяю. Так, кіраўнікі Сырыі былі значна дзейней Лагідаў; насельніцтва не ўяўляла сабою натоўпу, але было арганізавана ў абшчыны, прычым грэка-македонскі элемент панаваў у матэрыяльным і культурным стаўленні над усходнім. Нароўні з грэцкімі незалежнымі гарадамі існавалі ўсходнія абшчыны, якія жылі сваім жыцьцём (напр., габрэі).

Антыёхія была трэцім пасьля Рыму й Александрыі цэнтрам цывілізацыі й асьветы. У ёй было шмат багатых храмаў, порцікаў, баняў, тэатраў, твораў мастацтва; Бібліятэка ў Антыёхіі была заснавана толькі пры Антыёху XIII. Іншым цэнтрам сырыйскага царства была Сэлеўкія на Тыгру. Сырыйцы адрозьніваліся жывым розумам, схільнасьцю да задавальненьняў і маральнаю распушчанасьцю; тыповы ўзор сырыйскага характару ўяўляе сабою Антыёх IV Эпіфан.

Акрамя ўласна Сэлеўкіі, грэцкая культура была распаўсюджана ў Кілікіі й Фінікіі; грэцкія гарады, якія знаходзіліся ў гэтых абласьцях, лічыліся «сьвятымі й недатыкальнымі». У чым складалася юрыдычная аснова гэтае недатыкальнасьці, сапраўды вызначыць цяжка; вядома толькі, што большасьць значных гарадоў, пакінутых дакладнымі апошнім Сэлеўкідам, дапушчалі самадзяржаўную ўладу толькі з вялікімі абмежаваньнямі.

Тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імпэрыя была падзелена на 72 невялікія сатрапіі, зь якіх самае значнае была так званая Сэлеўіда, у якую ўваходзілі паўднёва-ўсходняя Кілікія, паўднёвая частка Камагены й Верхняя Сырыя, з 4 вялікімі гарадамі: Антыёхіяю, Сэлеўкіяй, Апамэяй і Ляодзікеяй. Па гэтых чатырох гарадах Сэлеўкіда назывлася таксама Тэтрапалем (Страбон). Зь іншых гарадоў шырокае манархіі найболей значныя былі Ароп (паміж Аронтам і Эўфратам), Зэўгма (на Эўфраце), Бамбіка-Гіерапаль (на поўдзень ад Зэўгмы), Амфіполь, Бэраэа (паміж Аманским хрыбтом і Эвфратам), Эдэса (паміж Тыграм і Эвфратом), Сэлеўкія на Тыгру, Эўроп у Мідыі, Каліёпа і Гекатомпіл у Парфіі.

Сэлеўк быў выбітным адміністратарам і асьвечаным кіраўніком. Ён заснаваў да 75 гарадоў, у ліку якіх налічвалася 16 Антыёхіяў (па імені ягонага бацькі), дзевяць Сэлеўкій, тры Апамэі, адна Стратанікея, пяць Ляадыкей; іншыя гарады былі названы па імені Аляксандра, македонскіх ці грэцкіх гарадоў, ці ў памяць ваенных перамогаў.

Большасьць заснаваных Сэлеўкам гарадоў карысталіся самакіраваньнем, падобна грэцкім, але былі вобласьці, у якіх насельніцтва плаціла даніну племянным князям. Сэлеўкія на Тыгру была галоўным гандлёвым цэнтрам на шляхі, якія злучалі Міжземнае мора зь Індыяю. Заходняя частка Малое Азіі таксама належала Сэлеўкідам, за выключэньнем Вініфіі, Пэргама й некаторых іншых рэгіёнаў і гарадоў. Да ліку галоўных гарадоў гэтае часткі манархіі належалі Лямпсак і Сьмірна. Сэлеўкіды былі прадаўжальнікамі Аляксандра Вялікага ў справе элінізацыі Азіі. Зь цягам часу працідзеяньне грэцкіх элементаў насельніцтва азіяцкаму рэжыму прывяло да таго, што сырыйская манархія распалася на шэраг гарадскіх абшчынаў і страціла сваю магутнасьць.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падатковая сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імпэрыя Сэлеўкідаў існавала за кошт розных падаткаў:

Гэта старажытнагрэцкая амфара мясьціла эквівалентную таленту колькасьць вады
  • Форас — выплаты залежных ад манарха палітычных элементаў. Гэты падатак быў уведзены Дарыем I, і ў далейшым выкарыстоўваўся Сэлеўкідамі. Ён аблагаўся не з асобных твараў, а з абшчынаў (гарады, паселішчы, народы, плямёны) і разьмяркоўваўся паміж імі, ягоная сума заставалася нязьменнаю. Ад выплатаў можна было вызваліцца, атрымаўшы гаспадарчы прывілей [2].

Форас выплачвалі грэцкія гарады Малое Азіі, народы Палестыны, кіраўнікі Верхняе Азіі і эліністычныя абшчыны як у выглядзе талентаў, так і натураю. Збор падатку ажыцьцяўляўся мясцовымі службовымі асобамі, тым самым цэнтральная адміністрацыя не ўмешвалася ў фінансавыя справы платнікаў.

  • Подушны падатак. Спаганяўся з кожнага жыхара дзяржавы.
  • Венечны падатак. Выплачваўся падпарадкаванымі гарадамі й кіраўнікамі падчас прыезду кіраўніка. Аднак да III стагоддзя да н. э. ператварыўся ў прамы падатак, які дапаўняў абавязковыя дарункі залатых вянкоў.
  • Саляны падатак. Ім абкладаліся Бабілёнія й Палестына.
  • Падаткі за адпраўленьне культу. Яго выплачвалі храмы розных канфэсіяў, якія існавалі на тэрыторыі імпэрыі.
  • Мытныя мыты. Яны накладаліся на кожную правінцыю асобна, аблагаючы за ўвоз і вываз тавараў. Таксама існавалі дадатковыя мыты: за права навігацыі па Эфрату, партовая, на вярблюдаў, на эскорт у пустэльні і іншыя.
  • Плата пры пераходзе ўласнасЬці ад аднаго гаспадара да іншага. Складалася з падатак на куплю-продаж і збор за гандаль рабынямі.
  • Муніцыпальныя падаткі. Гарады імпэрыі для падтрымання свайго фінансавага становішча ўвялі падаткі на маёмасьць і зямлю.

Апроч падаткаў, казна Імпэрыі Сэлеўкідаў папаўнялася за кошт гандлю збожжам, якое ў вялікім багацьці расло на ўрадлівых палях Сырыі і Мэсапатаміі, а таксама за кошт прыбыткаў ад малаазіяцкіх срэбных рудняў.

Войска[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і іншыя эліныстычныя гаспадары, Сэлеўкіды мелі прафэсійнае войска, аснова якое была распрацавана Аляксандрам Македонскім. Войскі былі раскінутыя па ўсіх правінцыях імпэрыі, бо іх не хапіла б для аховы межаў такой вялікай дзяржавы.

Сэлеўкіды маглі выставіць вельмі вялікае войска. Родапачынальнік дынастыі — Сэлеўк I у бітве пры іпсе выставіў 20 000 пяхоты, 12 000 кавалерыі, 480 сланоў і 100 калясніцаў. У 217 годзе да н. э. у бітве пры Рафіі сэлеўкідскія войскі складалася з 62 000 пяхотнікаў і 6000 вершнікаў. У 193 годзе да н. э. у бітве пры Магнэзіі войска Сэлеўкідаў складалася з 72 000 салдат, зь іх 60 000 пяхотнікаў. Падчас агляду ў Дафне пры Антыёхе IV было прад'яўлена каля 50 000 чалавек. Апошнія кіраўнікі маглі выставіць не менш 10 000 пяхотнікаў і 1000 кавалерыстаў.

Перавага пры камплектаваньні войска аддавалася грэка-македонскаму насельніцтву. Ім падавалі зямельны надзел, памер якога залежаў ад тэрміна і характару службы. Асноўныя раёны іх пражывання складалі Лідзія, Фрыгія і Сырыя. Пакінутую частку войска складалі тубыльныя плямёны й найміты.

Усё войска Сэлеўкідаў можна падзяліць на некалькі часткаў:

Гаспадарчы эскадрон, які складаўся з элітнае кавалерыі: гэтайраў і агэм, існавалых яшчэ з часоў войска Аргіраспіды («Срэбныя шчыты»). Зьяўляліся пяхотнаю гвардыяю дыядоха, сфармаванай з нашчадкаў ваенных пасяленцаў[3]. Яны былі ўзброены сарысамі й срэбнымі шчытамі. Прыблізная колькасьць складала 10 000 чалавек[4].

Македонская фалянга
  • Пяхота: лёгкая й лінейная.

Лёгкая пяхота галоўным чынам набіралася зь мясцовага насельніцтва, але таксама прысутнічалі грэцкія найміты. У яе склад уваходзілі пельтасты, лучнікі, кідальнікі з прашчы й дроцікаў.

Аснову лінейнае пяхоты была фалянга, якая набіралася зь мясцовых жыхароў, але перавага аддавалася мясцовым македанянам. Узбраеньне ваяроў фалянгі складала сарыса й шчыт.

Астатнюю частку складалі найміты й саюзныя кантынгенты, бо азіяцкія сатрапіі не маглі выставіць цяжкую пяхоту. Антыёх IV Эпіфан падчас параду ў Дафне ўпершыню паказаў 5 000 атрадаў, якія былі мелі ўзбраеньне ды былі навучаныя па ваенных правілах Рымскае рэспублікі. Сапраўды невядома, наколькі гэта падраздзяленьне было падобна са сваім прататыпам. Існуе здагадка, што яны былі ўзброены авальнымі шчытамі кельцкага тыпу й дзідамі, а таксама дроцікамі. Чыньнікі для стварэння падразьдзяленьня былі наступныя:

  1. Антыёх IV, пабываўшы падчас свае маладосьці ў Рыме, захапляўся кіраваньнем і вайсковаю арганізацыяю гэтай дзяржавы.
  2. Будучыя войны, павінны былі праводзіцца ва ўсходніх сатрапіях супраць мабільнага суперніка і на вялікіх адлегласьцях. Новыя войскі паказалі сваю эфэктыўнасьць у бітвах з макавэямі, а таксама павялічылі баяздольнасьць узброеных сілаў імпэрыі.
  3. Бітва пры Підне паказала, што македонская фалянга не магла перамагчы рымскі легіён. Эфэктыўнасць новага войска паказвала, што прэабразаванае войска Антыёха IV не будзе мець супернікаў у эліністычеым свьеце.
  • Кавалерыйскія падраздзяленьні складаліся як з гаспадарчага эскадрону, так і са спэцыялізаваных падраздзяленьняў: конных стралкоў, дзіданосцаў, кідальнікаў дроцікаў, катафрактаў і арабскіх вершніках на вярблюдах.
  • Гарадское апалчэньне выстаўлялася гарадамі дзеля аказаньня ваеннае дапамогі манарху. Аднак служылі ў іх добраахвотна, іх набор не выстаўляўся ў абавязкі гарадоў, а самі атрады не згадваюцца ў афіцыйных дакумэнтах у складзе імпэрскіх войскаў.
  • Спэцыялізаваныя войскі (баявыя калясьніцы й сланы. Кіраўнікі імпэрыі надавалі ім вялікую ўвагу, не шкадуючы сродкі на іх утрыманьне ў Апомее на Понце. Сланы былі індыйскага паходжаньня, лічылася што афрыканскія сланы баяцца іх. На поле бітвы сланом кіраваў паганяты, а на яго спіне была ўсталявана вежка, адкуль вялі агонь чацьвёра стралкоў.

Апроч гэтага, актыўна ўжывалася аблогавая тэхніка (балісты, катапульты й скарпіёны).

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эліны, якія засялялі як усе буйныя гарады Імпэрыі, так і некаторыя сатрапіі, вызнавалі грэцкую рэлігію бога Зеўса, астатнія ж плямёны ўшаноўвалі сваім багам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Апіян, Гісторыя. Мэтрэдатавыя войны
  2. ^ Бікэрман Э. Дзяржава Сэлеўкідаў. — М.: Навука, 1985. — С. 101—102.
  3. ^ Bar-Kochva, Bezalel (1979), «The Seleucid Army: Organization and Tactics in the Great Campaigns», с 59-62
  4. ^ Sekunda, Nick (2001), «Hellenistic Infantry Reform in the 160’s BC», с 89

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]