Інвэрнэс Каледоніян Тыстл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Інвэрнэс Каледоніян Тыстл
540px-Inverness Caledonian Thistle.svg.png
Поўная назва Inverness Caledonian Thistle Football Club
Мянушкі Caley Thistle, the Caley Jags
Заснаваны 1994
Горад Інвэрнэс, Шатляндыя
Стадыён Каледоніян
Умяшчальнасьць: 7 819
Прэзыдэнт Джордж Фрэйзэр
Галоўны трэнэр Тэры Батчэр
Чэмпіянат Шатляндзкая Прэм’ер-Ліга
 · 2012—2013 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Інвэрнэс Каледоніян Тыстл (па-ангельску: Inverness Caledonian Thistle F.C.) ― шатляндзкі футбольны клюб з гораду Інвэрнэс, гуляе ў шатляндзкай Прэм’ер-Лізе. Клюб быў заснаваны ў 1994 годзе пасьля аб’яднаньня двух клюбаў. Гуляюць у сініх кашулях з вэртыкальнымі чырвонымі палосамі. Хатні стадыён «Талах Каледоніян» месьціць 7 819 гледачоў і месьціцца ля самага заліву Морэй.

На сучасны момант трэнэруе клюб вядомы ангельскі спэцыяліст Тэры Батчэр, якому дапамагае Маўрыс Малпас.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб упершыню атрымаў нацыянальную вядомасьць пасьля сваіх перамогаў у Кубку Шатляндыі супраць «Сэлтыку» у 2000 і 2003 гадох. Спачатку, у 2000 годзе, клюб атрымаў перамогу зь лікам 3:1 на Сэлтык Парку[1], пасьля гэтай перамогі газэта The Sun апублікавала артыкул пра гульню[2]. У 2003 годзе «Інвэрнэс Каледоніян Тысл» быў мацней за глазгаўскі клюб зь лікам 1:0[3]. Клюб таксама выбіў з кубкавых спаборніцтваў яшчэ некалькі клюбаў шатляндзкай Прэм’ер-лігі, у тым ліку «Матэрўэл»[4] і «Гартс»[5]. За першыя дзесяць гадоў свайго існаваньня «Інвэрнэс» атрымаў у агульнай складанасьці 12 сэнсацыйных вынікаў, за што быў узнагароджаны рэпутацыяй як «забойца гігантаў». 25 лютага 2007 году «Інвэрнэс» у рамках Кубку зноўку атрымаў перамогу над «Сэлтыкам», забіўшы два галы ў апошнія дзьве хвіліны ў матчы пятага раўнда на стадыёне «Каледоніян».

Значнай падзеяй у гісторыі клюба стала падпісаньне гульца зборнай Румыніі нападніка Марыюса Нікулаэ[6]. Нікулаэ прыняў удзел у матчах клюбу сэзону 2007—2008 гадоў, а таксама гуляў за зборную на чэмпіянаце Эўропы 2008 году, перад тым як зьехаў у бухарэсцкае «Дынама». Пазьней ён стаў уцягнутым у спрэчку з клюбам з-за долі трансфэрнага кошту, якая не была выплачана Марыюсу, калі ён сышоў. У выніку ФІФА пастанаваіла «Інвэрнэсу Каледонія Тысл» заплаціць гульцу 133 тысяч фунтаў стэрлінгаў[7]. Клюб абскардзіў гэтае рашэньне ў арбітражным судзе па спорце[8] й у лістападзе 2011 году «Інвэрнэс» атрымаў перамогу па гэтай справе[9].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 31 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Шатляндыі Бр Раян Эсан 1980
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дэйвід Рэвэн 1985
3 Сьцяг Шатляндыі Аб Грэмі Шыні 1991
4 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэймз Вінсэнт 1989
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Гэры Ўорэн 1984
6 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джош Мікінгз 1992
7 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Нап Білі Макей 1988
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Рос Дрэйпэр 1988
9 Сьцяг Ірляндыі ПА Рычы Форан 1980
10 Сьцяг Ірляндыі ПА Ааран Доран 1991
11 Сьцяг Шатляндыі ПА Нік Рос 1991
12 Сьцяг Ангельшчыны Бр Дын Брыл 1985
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Аб Дэніел Дэвайн 1992
15 Сьцяг Ангельшчыны ПА Марлі Ўоткінз 1990
16 Сьцяг Ангельшчыны ПА Грэг Тэнсі 1988
17 Сьцяг Ангельшчыны ПА Бэн Грынгалг 1992
18 Сьцяг Ангельшчыны Аб Карл Трэмарка 1985
19 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэні Ўільямз 1988
20 Сьцяг Шатляндыі ПА Ліям Палўарт 1994
21 Сьцяг Ірляндыі ПА Конар Пэпэр 1994
22 Сьцяг Шатляндыі Аб Мэт’ю Купэр 1994
36 Сьцяг Шатляндыі ПА Раян Крысьці 1995
40 Сьцяг Ірляндыі ПА Эдам Эванз

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Інвэрнэс Каледоніян Тыстлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў