Інгвар Кампрад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інгвар Кампрад
швэдз. Ingvar Feodor Kamprad
Гапаранда(en) (Швэцыя), 2010 г.
Імя пры нараджэньні Інгвар Фэодар Кампрад
Род дзейнасьці прадпрымальніцтва
Дата нараджэньня 30 сакавіка 1926(1926-03-30)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня вёска П’етэруд(sv), лэн Крунубэрг, ляндзкап Смолянд(en), Швэцыя
Дата сьмерці 27 студзеня 2018(2018-01-27)[4][5][6][…] (91 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці голад[d] і dehydration[d]
Занятак бізнэсмэн, прадпрымальнік
Навуковая сфэра мэблевая прамысловасьць[d][9]
Бацька Фёдар Кампрад
Маці Бэрта Нільсан
Жонка Кэрстына Вадлінг (1950—1960), Маргарэта Стэнэрт (пам. 2011)
Дзеці Сыны: Пітэр, Ёнас і Матыяс (ад 2-й жонкі); прыёмная дачка Аніка
Узнагароды Ордэн Сяброўства
Сайт ikeafoundation.org
Дадаткова Заснавальнік мэблевага прадпрыемства «IKEA» (1943); уласнасьць — больш за $3,4 млрд (2015)
Подпіс Выява аўтографу

Фэ́адар І́нгвар Ка́мпрад (па-швэдзку: Feodor Ingvar Kamprad; 30 сакавіка 1926, в. П’етэруд, камуна Эльмгульт, лэн Крунубэрг, Швэцыя — 27 студзеня 2018, в. Ліяторп, камуна Эльмгульт[10]) — швэдзкі прадпрымальнік, заснавальнік мэблевага канцэрну IKEA.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў швэдзкай вёсцы П’етэруд (цяпер камуна Эльмгульт). Дзед па мячы быў родам зь Нямеччыны, адкуль перавёз сям’ю. Дзяцінства правёў на хутары Эльмтаруд (камуна Юнгбю, лэн Крунубэрг).

У дзіцячым узросьце пачаў гуртам закупаць запалкі ў сталіцы (Стакгольм) і прыбыткова збываць іх у раздроб з ровара суседзям (парафія Агунаруд(en)). Пасьля ў продаж пайшлі рыба, калядныя ўпрыгожаньні, насеньне, шарыкавыя асадкі і алоўкі. У падлеткавым узросьце (16—18 гадоў), у 1942—1945 гг., пад уплывам бацькі і бабулі з Судэтаў зьбіраў грошы для карпаратысцкага(en) грамадзкага аб’яднаньня «Новашвэдзкі рух»(en), і прыцягваў у яго новых удзельнікаў. Адначасна быў чальцом партыі «Швэдзкі сацыялістычны сход»(en), якая адмовілася прызнаць ажыцьцяўленьне Халакосту ў Нямеччыне.

За посьпехі ў навучаньні, 17-гадовым юнаком атрымаў ад бацькі ў падарунак грошы. На атрыманую ўзнагароду ў 1943 годзе заснаваў у вёсцы Агунаруд, дзе жыў яго дзядзька Эрнст, прадпрыемства «IKEA» (акронім ад Інгвар Кампрад, Эльмтаруд, Агунаруд) для рассылкі замоўленых тавараў поштай. У 1953 годзе пашырыў дзейнасьць прадпрыемства на вытворчасьць і збыт унівэрсальна-зборнай мэблі. У 1961 годзе перавёў вытворчасьць мэблі ў Польскую Народную Рэспубліку для скарачэньня выдаткаў на заробкі супрацоўнікаў. У 1976 годзе выдаў кнігу «Запавет гандляра мэбляй» (швэдз. En möbelhandlares testamente). Тады ж пераехаў у Швайцарыю (Эпаленж(en), Лязанская акруга, кантон Во), дзе на 2009 год быў найбагацейшым жыхаром краіны.

У 1982 годзе заснаваў у Нідэрляндах (Лейдэн, правінцыя Паўднёвая Галяндыя) фонд «ІнгКа»(en) (нід. IngKa; ад Інгвар Кампрад) для кіраваньня праз аднайменны холдынг (Лейдэн) крамамі «ІКЕА». 29 сакавіка 1989 г. заснаваў у Ліхтэнштайне (Вадуц) сямейны фонд «Інтэрого»(en) (ням. Interogo) для кіраваньня «Інтэр ІКЕА» (нід. Inter IKEA; Дэльфт, прав. Паўднёвая Галяндыя), што валодае таварным знакам «ІКЕА». У чэрвені 2013 г. сышоў з кіраўніцтва «ІКЕА», старшынём якога стаў яго малодшы сын Матыяс. Вярнуўся на радзіму ў сакавіку 2014 году. Памёр 27 студзеня 2018 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інгвар Кампрадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў