Інгулец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Інгулец, Малы Інгул
Агульныя зьвесткі
Выток Topylo[d]
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Украіна
Вобласьці Днепрапятроўская вобласьць, Мікалаеўская вобласьць, Кіраваградзкая вобласьць і Хэрсонская вобласьць
Даўжыня 549 км
Плошча басэйну 13 700 км²

Інгулец (па-ўкраінску: Інгулець, таксама вядомая як Малы Інгул) — рака на поўдні Ўкраіны, правы прыток Дняпра.

Хуткасьць плыні ракі на плесах нязначная, на перакатах 0,2—0,5 м/с.

Судаходная на працягу 109 км. Выкарыстоўваецца для вадазабесьпячэньня места Крывы Рог, арашэньня.

Выток ракі знаходзіцца на Прыдняпроўскім узвышшы каля в. Цыбулева на Кіраваградчыне. Ніжэй за в. Тарасаўка Інгулец утварае ліман шырынёй да 1 км і ўпадае ў Дняпро некалькімі рукавамі, праз 40 км ад Хэрсону.