Індакітай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўвостраў Індакітай 1886

Індакітай (па-тайску: อินโดจีน, па-кгмэрску: ឥណ្ឌូចិន, па-віетнамску: Đông Dương) — паўвостраў на паўднёвым усходзе Азіі плошчай каля 2 млн км², абмываецца з захаду Бэнгальскім залівам і Андаманскім морам Індыйскага акіяна, Малацкім пралівам, на поўдні і ўсходзе — Паўднёва-Кітайскім морам і яго залівамі Сіямскім і Бакбо (Танкінскім). Паўночная мяжа паўвострава ўмоўна праводзіцца ад дэльты рэк Ганг і Брахмапутра да дэльты ракі Хонгха. Паўднёвы ўскраек Індакітая паўднёвей пярэсмыка Кра ўтварае выцягнуты паўвостраў Малака.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Індакітайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў