Інданэзійская рупія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Інданэзі́йская ру́пія (па-інданэзійску rupiah) — афіцыйная грашовая адзінка Інданэзіі. Сымбаль для вызначэньня — Rp. Неафіцыйная назва рупіі «perak» («срэбра» на інданэзійскай мове).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая рупія, 1945–1965[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая рупія была ўведзена ў 1945 годзе, але на працягу інданэзійскай вайны за Незалежнасьць (1945–1949 гг.), рупія абарачалась паралельна з нідэрляндзкім гульдэнам і рупіяй Японскіх акупацыйных уладаў. Да 1949 года інданэзійская рупія выцесьніла астатнія валюты.

Выспы Рыаў і інданэзійская палова Новай Гвінеі мелі ўласныя варыянты рупіі, але яны былі адменены ў 1964 і 1971 гг. адпаведна.

Другая рупія, 1965[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікая інфляцыя выклікала неабходнасьць правесьці дэнамінацыю нацыянальнай валюты. 13 сьнежня 1965 года, была ўведзена новая рупія, якую мянялі па курсу 1000 старых да адной новай рупіі.

Азіяцкі фінансавы крызыс 19971998 гг. абрушыў курс рупіі на 35% і быў галоўным фактарам зьвяржэньня ўраду прэзыдэнта Сухарта. Курс рупіі быў у межах 2000–3000 за 1 даляр ЗША, але зьнізіўся да 16 800 рупій за даляр да чэрвеня 1998 года.

Банкноты і манэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дробныя манэты (сэнаты) былі адменены ў выніку інфляцыі.

Інданэзійскія банкноты — тыповыя папяровыя купюры, але былі выпускі і палімэрных банкнотаў. У 1993 годзе, пяць мільёнаў купюраў з палімэра наміналам 50 000 рупій былі выпушчаныя ў абарачэньне, прысьвечаныя «20 гадоў эканамічнага разьвіцьця». На ёй выяўлены прэзыдэнт Сухарта, на адваротным баку аэрапорт Саэкарна-Хата у Джакарце з уздымаючымся самалётам, які сымбалізуе разьвіцьцё Інданэзіі. У 1999 годзе былі выпушчаны ў абарачэньне 100 000 купюраў з палімэра, з-за таго што Банк Інданэзіі палічыў, што іх будзе складаней падрабіць і яны будуць меней зношвацца. Аднак у лічыльных машынах у банках былі праблемы з гэтымі купюрамі, таму Банк Інданэзіі вярнуўся да папяровых банкнотаў.

У абарачэньні знаходзяцца манэты дзьвюх сэрыяў: манэты з мэталічнага сплаву, вырабленыя ў 1995–1997 гг. і алюміневыя манэты 2002–2005 гг.