Індрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Індрыя


Краіна: Славенія
Плошча:
  • 293,7 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 386 05
Паштовы індэкс: 5280
Геаграфічныя каардынаты: 46°0′9″ пн. ш. 14°1′39″ у. д. / 46.0025° пн. ш. 14.0275° у. д. / 46.0025; 14.0275Каардынаты: 46°0′9″ пн. ш. 14°1′39″ у. д. / 46.0025° пн. ш. 14.0275° у. д. / 46.0025; 14.0275
Індрыя на мапе Славеніі
Індрыя
Індрыя
Індрыя
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://idrija.si

Індрыя (па-славенску: Idrija, па-нямецку: Idria, па-італьянску: Idria) — шахцёрскі горад і аднайменная абшчына на паўночным захадзе Славеніі. Знаходзіцца ў 60 км ад Любляны.

Сучасны горад паўстаў у пачатку XVI стагодзьдзя, пасьля таго, як мясцовы селянін, падымаючы вядро з калодзежа, заўважыў нязвыклы цяжар і бляск у вадзе: як выявілася, гэта была ртуць. Празь некаторы час ртутныя капальні Індрыі сталі складаць канкурэнцыю гішпанскім капальнях у Альмадэне. Індрыя была другой найбуйнейшай шахтай у сьвеце (першае месца заняў Альмадэн), у якой здабывалася 13% сусьветнага колькасьці ртуці[2].

У 2010[3] годзе быў створаны Геапарк Ідрыя, што прадстаўляе багатую геалягічную спадчынуІндрыі. Геапарк мае вялікую міжнародную значнасьць і быў прыняты ў сетку геапаркаў ЮНЭСКА.

У 2012 годзе ртутныя копі Альмадэну і Індрыі са спадарожнай шматгадовай прамысловай інфраструктурай былі прызнаныя ЮНЭСКА здабыткам усяго чалавецтва як унікальнае сьведчаньне эвалюцыі горнаруднай справы на працягу 450 год.[4]

Індрыя вядомая таксама сваімі карункамі і індрыйскімі жлікрофамі — традыцыйным блюдам Індрыі.

Насельніцтва гораду па дадзеных на 2019 год складае 5843 чалавекі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://pop-stat.mashke.org/slovenia-cities.htm
  2. ^ Idrijski rudnik živega srebra Праверана 2013-10-14 г.
  3. ^ Geopark Idrija: About us Праверана 2013-10-14 г.
  4. ^ Idrija Mercury Mine Listed on UNESCO Heritage List Праверана 2013-10-14 г. Архіўная копія ад 2014-05-09 г.