Інстытут ядзерных праблемаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Інстытут ядзерных праблемаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта
(НДІ ЯП БГУ)
Тып навукова-дасьледчыцкая ўстанова
Заснаваная 1 верасьня 1986
Разьмяшчэньне Дзяржаўны сьцяг Беларусі Беларусь, Менск
Ключавыя фігуры дырэктар Сяргей Афанасьевіч Максіменка (ад 2013 году)
Лік супрацоўнікаў 117 (2012)
Афіцыйны сайт inp.bsu.by
Будынак Інстытуту ядзерных праблемаў (зьлева)

Інстытут ядзерных праблемаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта — навукова-дасьледчыцкі інстытут з правам юрыдычнай асобы ў складзе Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які створаны для вывучэньня праблемаў ядзернай фізыкі.

Інстытут ядзерных праблемаў створаны 1 верасьня 1986 году згодна з пастановай Ураду БССР[1]. Першым дырэктарам да 2012 году быў беларускі фізык Уладзімер Барышэўскі.

Дырэктар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дырэктар інстытуту Сяргей Афанасьевіч Максіменка абарніў у 1996 годзе дысэртацыю на ступень доктара фізыка-матэматычных навук [2].

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лябараторыя ядзернай оптыкі і космамікрафізыкі (заг. — Віктар Ціхаміраў)
  • Лябараторыя радыёфізычных дасьледаваньняў (заг. — Віктар Карповіч)
  • Лябараторыя моцнатокавай электронікі (заг. — Павал Маўчанаў)
  • Лябарыторыя нанаэлектрамагнетызму (заг. — Паліна Кужыр)
  • Лябарыторыя тэарэтычнай фізыкі і мадэляваньня ядзерных працэсаў (заг. — Сямён Куцень)
  • Лябараторыя аналітычных дасьледаваньняў (заг. — Сяргей Чарапіца)
  • Лябараторыя экспэрымэнтальнай фізыкі высокіх энэргій (заг. — Міхаіл Коржык)
  • Лябараторыя ядзернай спэкрамэтрыі (заг. — Аляксандар Лабко)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Постановление Совета Министров БССР №148-8 от 21 мая 1986 года
  2. ^ Распространение волн и волновых пакетов в периодических и диспергирующих средах : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра физ.-мат. наук: 01.04.02 / Акад. наук Беларуси, Ин-т физики им. Б. И. Степанова. — Мн., 1996. — 30 с.