Інсульт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зрэз мазгоў загінуўшага ад інсульта

Інсульт — гострае парушэньне мазгавога кровазвароту, якое характарызуецца раптоўным (напрацягу некалькіх хвілінаў ці гадзінаў) зьяўленьнем асяродкавай ці агульнамазгавой нэўралягічнай сымптаматыкі, якая захоўваецца больш за 24 гадзіны й прыводзіць да сьмерці хворага ў больш кароткі працяг часу з прычыны цэрэбральнаваскулярнай паталёгіі. Узьнікае раптоўна ў выніку цяжкага ўскладненьня атэрасклерозу, гіпэртаніі, хваробаў сэрца, артэрыяў і крыві.

З улікам часу рэгрэсіі нэўралягічнага дэфіцыту, асабліва вылучаюць часовыя парушэньні мазгавога кровазвароту (нэўралягічны дэфіцыт рэгрэсуе напрацягу 24 гадзінаў, у адрозьненьне ад самаго інсульта) і малы інсульт (нэўралягічны дэфіцыт рэгрэсуе напрацягу трох тыдняў пасьля пачатку хваробы). Судзінныя захворваньні мозга займаюць другое месца ў структуры сьмяротнасьці ад захворваньняў сыстэмы кровазварота пасьля ішэмічнай хваробы сэрца.[1][2]

2/3 інсультаў здараюцца ва ўзросьце пасьля 60 гадоў. Амаль палова хворых памірае ў першы год пасьля захворваньня. Толькі кожны пяты сярод выжыўшых захоўвае працаздольнасьць[3].

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрозьніваюць тры віды інсульту (частасьць выяўленьня 4:1:0,1).

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадухіленьню хваробы спрыяе штодзённае разьмінаньне, устойлівы распарадак харчаваньня, адмаўленьне тытунепаленьня і ўжываньня сьпірта[5].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьню інсульта спрыяе павышаны крывяны ціск, атэрасклероз, сардэчная недастатковасьць, парок клапанаў сэрца, фібрыляцыя перадсэрдзяў, тытунепаленьне, дыябэт, ішэмія і сядзячы лад жыцьця[6].

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Немач выяўляецца праз слабасьць, страту адчувальнасьці (паралюш) з аднаго боку цела на твары, руцэ і назе, парушэньне зроку, цяжкасьць маўленьня і разуменьня простых сказаў, замараку, страту раўнавагі ў спалучэньні з дваеньнем у вачах і аняменьнем, галаўны боль[7], цяжкасьці з глытаньнем[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ишемический инсульт можно предупредить Медицинская библиотека Пентадент.ру
  2. ^ Ответный удар по глобальной эпидемии — Интервью с В. И. Скворцовой
  3. ^ Вольга Кулінковіч. Інсульт: лік ідзе на хвіліны // Краіна здароўя. — 11 студзеня 2011. — № 2 (238). — С. 5.
  4. ^ Леанора Гіткіна. Інсульт // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7. — С. 276. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
  5. ^ Сьвятлана Барысенка. Інсульт: не ўпусьціць першыя гадзіны // Зьвязда : газэта. — 15 кастрычніка 2009. — № 195 (26553). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Сьвятлана Барысенка. Інсульт: ці рызыкуеце вы // Зьвязда : газэта. — 11 чэрвеня 2009. — № 106 (26464). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Вольга Цыбульская. Інсульт: дарагая кожная хвіліна // Краіна здароўя. — 1 жніўня 2009. — № 26 (140). — С. 5.
  8. ^ Сьвятлана Барысенка. Калі гэта інсульт // Краіна здароўя. — 14 лютага 2009. — № 4 (118). — С. 4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інсультсховішча мультымэдыйных матэрыялаў