Інтуркі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інтуркі
лац. Inturki
лет. Inturkė
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Маляцкі
Насельніцтва: 237 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°9′40″ пн. ш. 25°33′29″ у. д. / 55.16111° пн. ш. 25.55806° у. д. / 55.16111; 25.55806Каардынаты: 55°9′40″ пн. ш. 25°33′29″ у. д. / 55.16111° пн. ш. 25.55806° у. д. / 55.16111; 25.55806
Інтуркі на мапе Летувы
Інтуркі
Інтуркі
Інтуркі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Інтуркі (лет. Inturkė) — вёска ў Летуве, на беразе возера Гялоты. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 237 чалавек. Знаходзяцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Малятаў.

Інтуркі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Інтуркі датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У XVI ст. Інтуркі сталі цэнтрам староства. У 1555 годзе ў мястэчку збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Інтуркі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1868 год у мястэчку было 14 будынкаў, тут збудавалі царкву-мураўёўку.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Інтуркі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Інтуркі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1868 год — 414 чал. у вёсцы Інтурках, 31 чал. у фальварку Інтурках і 8 чал. у карчме Інтурках[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 237 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1855)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1868; мураўёўка)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wejssenhof J. Inturki // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 298.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]