Інтэрнэт-радыё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Студыя сеціўнага радыё, 2010 г.

Інтэрнэ́т-ра́дыё (сеціўнае радыё) — патокавая перадача лічбавых гукавых зьвестак празь сеціва.

Ажыцьцяўляецца пакетамі зьвестак(en) паводле пратаколаў кіраваньня перадачай(en) (ПКП; анг. TCP) і карыстальніцкіх датаграмаў(en) (ПКД; анг. UDP). Пры распаўсюдзе выкарыстоўваецца сьцісканьне зьвестак са стратамі(en). Дазваляе выявіць лік слухачоў у дадзенае імгненьне, што ўяўляе цікавасьць для рэклямадаўцаў[1]. У траўні 1993 г. Карл Маламуд(en) (нар. 2 ліпеня 1959) запусьціў у ЗША першае сеціўнае гутарковае радыё.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяргей Шупа. Будучыня і пэрспэктывы інтэрнэт-радыё // Радыё «Свабода», 21 кастрычніка 2005 г. Праверана 4 жніўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інтэрнэт-радыёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў