Інфаркт міякарда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Інфа́ркт міяка́рда (сардэчны прыступ) — адна з клінічных формаў ішэмічнай хваробы сэрца, якая парцякае з разьвіцьцём ішэмічнага нэкроза ўчастка міякарда, абумоўленага абсалютнай ці адноснай няздатнасьцю яго крывезабесьпячэньня.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для прадухіленьня сардэчнага прыступу карысна стымуляваць сэрца праз выкарыстаньне вэлятрэнажору і штодзённыя прагулкі зранку і ўвечары. Таксама варта замяніць патэльні на параварку ў гатаваньні. У харчаваньні варта перайсьці на нятлустае мяса, прыгатаванае на пары, а таксама адварное і запечанае. Урэшце дапамагае спажываньне рыбы прынамсі тройчы на тыдзень і штодзённае шматразовае харчаваньне гароднінай, садавінай і кашамі, бо тыя ўтрымліваюць вітаміны групы Б, што ўмацоўваюць сардэчную цягліцу. Карысна перастаць ужываць салёную, смажаную і тлустую ежу, у тым ліку вострыя прыправы, кетчуп, сала, саленьні ў слоіках і соўсы[1].

Этыялёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфаркт міякарда разьвіваецца ў выніку абтурацыі прасьвету судзіны крывезабесьпячэньня міякарда ці каранарных артэрыяў). Чыньнікамі могуць стаць па частасьці сустракаемасьці:

  1. Атэрасклероз каранарных артэрыяў
  2. Хірургічная абтурацыя
  3. Эмбалізацыя каранарнай артэрыі
  4. Спазма каранарных артэрыяў

Патагенэз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрозьніваюць наступныя стадыі:

  1. Ішэмія
  2. Пашкоджаньні нэкрабіёзу
  3. Нэкроз
  4. Рубцаваньне

Ішэмія можа зьяўляцца прэдыктам інфаркту й доўжыцца калі заўгодна доўга. Пры вычарпаньні кампэнсатарных мэханізмаў кажуць аб пашкоджаньні, калі пакутуе мэтабалізм і функцыя міякарда, аднак зьмены носяць зваротны характар. Стадыя пашкоджаньня доўжыцца ад 4 да 7 гадзінаў. Нэкроз характарызуецца незваротнасьцю пашкоджаньняў. Праз адзін альбо два тыдні пасьля інфаркту некрытычны вучастак пачынае замяшчацца рубцова тканінай. Канчатковае фармаваньне рубца адбываецца праз 1-2 месяцы.

Клінічная карціна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Болевыя зоны пры міякардзе

Асноўная клінічная прыкмета — інтэнсіўны боль за грудавінай. Аднак болевыя адчуваньні могуць мець варыябельны характар. Спалечнік можа скардзіцца на пачуцьцё дыскамфорту ў грудзёх, боль ў жываце, горле, руцэ, лапатцы і гэтак далей. Нярэдка захворваньне мае бязболевы характар, што характэрна для хворых на цукровы дыябэт. Болевы сындром захоўваецца больш за 15 хвілінаў і можа цягнуцца нават гадзіну й купуецца празь некалькі гадзінаў, альбо пасьля ўжываньня наркатычных анальгетыкаў, нітраты ў гэтай сытуацыі неэфэктыўныя. Часам бывае прафузны пот.

У 20-30% выпадкаў пры буйнаасяроджаных паразах разьвіваюцца прыкметы сардэчнай недастатковасьці. Спалечнікі адзначаюць дыхавіцу, непрадуктыўны кашаль. Нярэдка сустракаюцца арытміі. Як правіла гэта розныя формы экстрасісталіі альбо фібрыляцыі перадсэрдзяў. Нярэдка адзіным сымптомам інфаркту міякарда зьяўляецца раптоўны прыпынак працы сэрца. Фактарамі, якія прыводзяць да міякарда, зьяўляюцца фізычная нагрузка, псыхаэмацыйнае напружаньне, стан стомы, гіпэртанічны крыз.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2019 годзе сардэчны прыступ здараўся ў мужчынаў Беларусі 20-кратна часьцей, чым у жанчынаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ганна Кручкова. Хатні догляд сардэчнікаў: як не давесьці да інфаркту ўсю сям'ю // Партал «Здаровыя людзі», 5 верасьня 2020 г. Праверана 26 верасьня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьвятлана Барысенка. Інфаркт можа прыходзіць і без болю (часткі: 1-2) // Зьвязда : газэта. — 15-16 красавіка 2010. — ISSN 2071-9647.