Інфлянты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гісторыя Латвіі
Coat of arms of Latvia.svg
Гісторыя Эстоніі
Герб Эстоніі

Інфлянты (па-нямецку: Livland, па-польску: Inflanty) — агульная назва зямель, якія з XIII да XVI стагодзьдзя былі пад уладай Інфлянцкага (Лівонскага/мечаносцаў) Ордэну, якія складаюць тэрыторіі сучасных, Латвіі ды Эстоніі. У вузкім сэнсе зямлі сучаснай усходняй ды паўночнай Латвіі, а таксама паўднёвай паласы Эстоніі — якая пасьля 1621 году была разьдзеленая на Швэцкія Інфлянты (Лівонія) i Польскія Інфлянты (Латгалія).

Само найменьне зьяўляецца перакручанай славянамі нямецкай назвай Livland — што даслоўна значыць «зямля ліваў» — уграфінскае племя, якое ў сярэднявеччы жыло на землях сучаснай Лівоніі.

Адміністрацыйны падзел Інфлянтаў у 1566 - 1578[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 жніўня 1566 адміністратарам і гетманам Інфлянтаў прызначаны жамойцкі староста, маршалак вялікі літоўскі Ян Хадкевіч. У сьнежне 1566 Інфлянты падзелены каралём Жыгімонтам Аўгустам на 4 акругі на чале з кашталянамі зь ліку мясцовага рыцарства. Гэтая адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура ўлічвала ранейшы падзел Інфлянтаў на ордэнскія й біскупскія тэрыторыі. Кашталяны сталі чальцамі Рады ВКЛ.

Люблінскі сойм 1569 абвесьціў Інфлянты кандамініюумам. Інфлянцкія кашталяны не атрымалі годнасьці сэнатараў Рэчы Паспалітай.

Гэты падзел Інфлянтаў захоўваўся на працягу адміністрацыі Яна Хадкевіча, які склаў гэтую годнасьць у рукі караля Стэфана Баторыя ў Львове ў дзень Сьвятой Тройцы 1578, падчас, калі цар Іван Жахлівы заняў са сваім войскам Інфлянты.