Ірбэнская пратока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірбэнскі праліў
эст. Kura kurk, лат. Irbes jūras šaurums
Вышэйстаячая акваторыя Балтыйскае мора
Краіны на ўзьбярэжжы Эстонія,
Латвія
Падзяляе востраў Саарэмаа і Курземскі паўвостраў
Скрайнія мысы Сырвесяэр,
Дамэснэс
Шырыня 27 км
Даўжыня 65 км
Каардынаты 57° пн. ш. 22° у. д. / 57° пн. ш. 22° у. д. / 57; 22Каардынаты: 57° пн. ш. 22° у. д. / 57° пн. ш. 22° у. д. / 57; 22
Ірбэнскі праліў на мапе Эстоніі
Ірбэнскі праліў
Ірбэнскі праліў
Ірбэнскі праліў

І́рбэнская прато́ка (па-эстонску: Kura kurk, па-латыску: Irbes jūras šaurums) — пратока, якая злучае Рыскую затоку і Балтыйскае мора. Зьяўляецца воднай граніцай між Эстоніяй і Латвіяй.

Разьмешчаная паміж эстонскім паўвостравам Сырвесяэр востраву Саарэмаа і латвійскім мысам Дамэснэс паўвостраву Нямля — паўночнай канечнасьцю Курземскага паўвострава. Найважнейшы порт — Вэнтсьпілс. Пераважная глыбіня 10-20 м, шырыня — 27 км. Каля паўднёвага ўзьбярэжжа паглыблены суднаходны канал для праходу вялікіх суднаў.

Пратока атрымала назву ад мясцовае ракі Ірбэ, якая ўпадае ў Балтыйскае мора каля латвійскага пасёлку Леілірбэс (Вэнтсьпілскі раён).

8 жніўня 1915 року ў Ірбэнскай пратоцы адбыўся бой расейскага браняносцу «Слава» зь нямецкімі лінкарамі «Позэн» і «Насаў». За часамі Першай і Другой сусьветных войнаў тут было ўсталявана больш за 14 000 марскіх мінаў, якія ўсё яшчэ выяўляюць у пратоцы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]