Ірляндзец (фільм, 2019)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірляндзец
па-ангельску: The Irishman
Жанр драматычны фільм[d], біяграфічны фільм, крымінальны фільм[d] і фільм паводле кнігі[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на I Heard You Paint Houses[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Тэльма Шунмейкэр[d]
Распаўсюд Netflix і Mozinet[d][4]
Дата выхаду 27 верасьня 2019
Працягласьць 210 хвілін
Краіна
Мова ангельская, нямецкая, расейская
Бюджэт 159 млн $[5][6]
Прыбытак 350 000 $[7]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Ірляндзец» (па-ангельску: The Irishman) — амэрыканскі драматычны фільм рэжысэра Мартына Скарсэзэ паводле сцэнару Стывэна Заіляна, на падставе раману «Я чуў, ты фарбуеш дамы» Чарлза Бранта. Галоўныя ролі выканалі Робэрт Дэ Ніра, Аль Пачына і Джо Пэшы. Фільм расказвае гісторыю Фрэнка «Ірляндца» Шырана (Дэ Ніра), кіроўцы фуры, які робіцца кілерам і зьвязваецца з гангстэрам Расэлам Буфаліна (Пэшы) і ягонай крымінальнай сям’ёй, а таксама працуе на ўплывовага прафзьвязнага лідэра Джымі Гофу (Пачына).

Прэм’ера «Ірляндца» адбылася 27 верасьня 2019 году на 57-м Нью-Ёрскім кінафэстывлі[8]. Фільм выйшаў у абмежаваны пракат у ЗША 1 лістапада 2019 году, а з 27 лістапада зьявіўся на Netflix[9].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з апублікаваным сынопсысам, фільм расказвае пра Фрэнка Шырана па мянушцы Ірляндзец, на рахунку якога гібель дваццаці пяці гангстэраў, у тым ліку знакамітага прафзьвязнага лідэра Джымі Гофы, які быў зьвязаны з злачынным сьветам і таямніца зьнікненьня і сьмерць якога дасюль не раскрытыя.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]