Ірляндзкая Рэспубліканская Армія (1919—1922)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ірляндзкая Рэспубліканская Армія (BРА) (па-ангельску: Irish Republican Army, па-ірляндзку: Óglaigh na hÉireann) — рэвалюцыйная вайсковая арганізацыя, якая супрацьстаяла Брытанскаму войску ў вайне за незалежнасьць Ірляндыі. Працягвала традыцыі «Ірляндскіх дабраахвотнікаў» пасьля прыняцьця адпаведнага акту самаабвешчаным парлямэнтам Ірляндскай рэспублікі. У 19191921 гадох праводзіла партызанскую вайну супраць войскаў мэтраполіі. Хутка пасьля падпісаньня англа-ірляндскай дамовы, ІРА была рэарганізаваная ў нацыянальную армію пад камандваньнем Майкла Колінза. Але значная частка партызан не прызнала дамовы. Распачалася грамадзянская вайна. Дасюль існуюць арганізацыі, якія называюць сябе «Ірляндзкая Рэспубліканская Армія».