Ірэна (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ірэ́на — жаночае імя ад грэцкага слова Эйрэна (па-грэцку: Ειρήνη) — «спакой». Распаўсюджана ў ангельскамоўных і гішпанамоўных краінах.

У ЗША адпаведна дадзеным бюро перапісі насельніцтва ў 2007 годзе гэтае імя зьяўляецца папулярным (уваходзіць у першую 1000 імён) і знаходзіцца на 632 месцы. У Гішпаніі гэтае імя знаходзіцца на 6 месцы па папулярнасьці.

У Польшчы і Італіі існуюць мужчынскія варыянты імені.

Варыянты ў розных мовах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жаночыя варыянты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мужчынскія варыянты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвяткаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У розных краінах сьвету Ірэны сьвяткуюць імяніны:

у Італіі — сьвяткуюць імяніны 20 кастрычніка ў гонар сьвятой Ірэны з Партугаліі, 1 красавіка — у гонар сьвятой Ірэны з Фэсалонікаў, 5 траўня — у гонар сьвятой Ірэны зь Лечэ.

У Нямеччыне — 22 студзеня ў гонар сьвятой Ірэна з Рыму, 1 красавіка, 9 жніўня — у гонар сьвятой Ірэны з Бізантыі, 20 кастрычніка.

У Польшчы — 21 лютага, 1, 3 і 5 красавіка, 5 траўня, 9 і 14 жніўня, 18 і 20 верасьня, 20 кастрычніка.

У Вугоршчыне — 25 сакавіка, 3 і 5 красавіка, 5 мая, 28 чэрвеня, 20 кастрычніка.

У Чэхіі — 16 красавіка.

У Грэцыі — 5 мая, 28 ліпеня.

У Фінляндыі і Швэцыі — 5 красавіка.

У Славаччыне — 6 красавіка.

Месяц Студзень Люты Сакавік Красавік Травень Чэрвень Ліпень Жнівень Верасень Кастрычнік
Дата 22 21 25 1 3 5 6 16 5 28 28 9 14 18 20 20
Сьвятая Ірэна з Рыму Ірэна з Фэсалонікаў Ірэна з Карынфу Ірэна з Пэрсіі, Ірэна з Лечэ Ірэна з Кападокіі Ірэна з Бізантыі Ірэна з Эгіпту Ірэна з Партугаліі
Краіны Сьцяг Нямеччыны Сьцяг Польшчы Сьцяг Вугоршчыны Сьцяг Італіі Сьцяг Нямеччыны Сьцяг Польшчы Сьцяг Польшчы Сьцяг Вугоршчыны Сьцяг Польшчы Сьцяг Вугоршчыны Сьцяг Грэцыі Сьцяг Фінляндыі Сьцяг Швэцыі Сьцяг Славаччыны Сьцяг Чэхіі Сьцяг Польшчы Сьцяг Вугоршчыны Сьцяг Італіі Сьцяг Вугоршчыны Сьцяг Грэцыі Сьцяг Нямеччыны Сьцяг Польшчы Сьцяг Польшчы Сьцяг Польшчы Сьцяг Польшчы Сьцяг Італіі Сьцяг Нямеччыны Сьцяг Польшчы Сьцяг Вугоршчыны

Сьвятыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Александрыі (5 чэрвеня).
  • Сьвятая законьніца Ірэна з Кападокіі (28 ліпеня).
  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Карынфу (16 красавіка).
  • Сьвятая ігуменьня Ірэна з Палестыны (26 лютага).
  • Сьвятая вялікамучаніца Ірэна з Пэрсіі (5 траўня).
  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Партугаліі (20 кастрычніка).
  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Рыму (22 студзеня).
  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Фэсалонікаў (3 і 5 сакавіка на Захадзе і 16 сакавіка на Ўсходзе).
  • Сьвятая імпэратрыца Ірэна з Бізантыі (7 жніўня).
  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Эгіпту (18 верасьня).
  • Сьвятая імпэратрыца, у выніку стаўшая законьніцай Ірэна Ксенія (13 жніўня).

Вядомыя Ірэны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ірэна Сэндлерова — польская актывістка Другой сусьветнай вайны, выратаваўшая каля 2500 дзяцей з Варшаўскага гэтта.

Ірэн Жоліо-Кюры — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі, дачка Марыі Складоўскай-Кюры.

Геаграфічныя і астранамічныя назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ірэнка — рака у Польшчы, правы прыток ракі Вепш.

Ірэна — астэроід паміж арбітамі плянэт Марса і Юпітэра.

Прозьвішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрсанажы ў творах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ірэн Уотэрс — пэрсанаж з кінафільму «Я, зноў я і Ірэн» (акторка Рэнэ Зэльвэгер).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ірэн — пэрсанаж з раману Джона Голсуорсі «Сага аб Фарсайтах».

Ірэн Адлер — пэрсанаж з апавяданьня Артура Конана Дойля «Скандал у Багэміі».

Таксама варты ўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У атрадзе Вераб’інападобных, сямействе Лістоўкавых (па-лацінску: Irenidae) ёсьць род птушак Ірэна (па-лацінску: Irena), які складаецца з двух відаў Ірэна блакітная (па-лацінску: Irena puella) і Ірэна філіпінская (па-лацінску: Irena cyanogaster).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]