Ісламская рэспубліканская партыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ісламская рэспубліканская партыя (حزب جمهوری اسلامی) была заснавана ў Іране ў 1979 годзе пад час ісламскага перавароту. У яе ўвайшлі прыхільнікі Рухолы Мусаві Хамэйні й пастарскага ладу ў Іране. Была распушчана ў траўні 1987 году.

Заснаваньне й дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грамада была заснавана пасьля прыезду Хамэйні ў Іран. У яе ўвайшлі блізкія да Хамэйні таварышы-сьвятары: Махамат Джават Бахонар, Махамат Бахэшты, Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані, Алі Хамэнэі і Адалькярым Мусаві Ардабіліі. Галоўная задача грамады было змаганьне з праціўнікамі пастарскага ладу ў Іране праз выбары ў дзяржаўныя ўстановы: мачліс, прэзыдэнта і г. д. Разам з старажамі ісламскага перавароту грамада судзейнічала ў перамозе над праціўнікамі пастарскага ладу ў Іране.

Прычыны роспуску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1987 годзе з-за пастаянных расколаў і сварак у грамадзе, якія ганьбілі ў вачах простых людзей грамада была распушчана.

Старшыні партыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыні

Намесьнікі старшыні

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]