Ісыдор Сэвільльскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ісыдор Сэвільльскі

Ісыдор Сэвільльскі (па-лацінску: Isidorus Hispalensis, па-гішпанску: San Isidoro de Sevilla; каля. 560, Новы Карфаген, Бізантыйская Гішпанія — 4 красавіка 636, Сэвільля, Каралеўства вэстготаў) — арцыбіскуп Сэвільлі ў вэстготскай Гішпаніі, апошні лацінскі бацька Царквы і заснавальнік сярэднявечнага энцыкляпэдызма. Кампілятар масарабскага богаслужбовага абраду. У 1598 годзе быў кананізаваны Рымскай каталіцкай царквой. Ісыдор Сэвільльскі шматлікімі каталікамі лічыцца заступнікам Інтэрнэту. У той жа час афіцыйны Ватыкан не лічыць каго-небудзь са сьвятых заступнікам Інтэрнэту.