Залатое кальцо (Ісьляндыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ісьляндзкае залатое кальцо»)
Нацыянальны парк Тынгвелір

Залато́е кальцо́ — папулярны турыстычны маршрут у паўднёвай Ісьляндыі, пачынаецца ў Рейк’явіку, праходзіць па цэнтральнай Ісьляндыі (дзе знаходзіцца большая частка славутасьцяў) і вяртаецца назад у Рэйк’явік. Арыентыровачная працягласьць экскурсіі — 8 гадзінаў.

Гейзэр Строкур

Тры галоўныя прыпынкі на маршруце — парк Тынгвелір (ісьл. Þingvellir), вадаспад Гюдльфос (ісьл. Gullfoss) і даліна гейзэраў Хаўкадалюр (ісьл. Haukadalur).

Тынгвелір — нацыянальны парк, занесены ў 2004 року ў сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО. Тут у 930 року быў заснаваны першы парлямэнт Ісьляндыі — найдаўнейшы ў сьвеце[1].

Гюдльфос, літаральна «залаты вадаспад», лічыцца ісьляндцамі самым прыгожым вадаспадам краіны. Ледзяная вада ракі Хвітаў абрываецца ў вузкі каньён з вышыні 32 мэтры. У даліне гейзэраў Хаўкадалюр знаходзіцца знакаміты Вялікі гейзэр (ісьл. Geysir, Гейсыр), які даў назву ўсім астатнім гарачым крыніцам плянэты[2]. У цяперашні час Вялікі гейзэр страціў ранейшую магутнасьць і прарываецца на паверхню нерэгулярна. Тут жа знаходзіцца значна актыўнейшы гейзэр — Строкюр (ісьл. Strokkur), які выкідае слуп пары і гарачай вады на вышыню 20-30 мэтраў кожныя 5-10 хвілінаў.

Вадаспад Гюдльфос

Крыху меней наведванымі пунктамі маршруту «Залатое кальцо» зьяўляюцца: кратэр вулькану Керыз (ісьл. Kerið), на дне якога ўтварылася возера, вёска Квэрагердзі (ісьл. Hveragerði), у якой дзякуючы тэрмальным крыніцам у цяпліцах ісьляндцы вырошчваюць экзатычную для гэтай паўночнай краіны садавіну і гародніну, царква ў месьце Скалхольт (ісьл. Skálholt) і геатэрмальная электрастанцыя Несавэтлір (ісьл. Nesjavellir).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Экскурсии в Исландии (рас.) Праверана 2009-06-23 г. Архіўная копія ад 2012-04-02 г.
  2. ^ Золотое кольцо. Исландия (рас.) Праверана 2011-08-11 г. Архіўная копія ад 2012-04-02 г.