Ісьляндзкі пашпарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісьляндзкі пашпарт

Ісьляндзкі пашпарт выкарыстоўваецца грамадзянамі Рэспублікі Ісьляндыя для міжнародных падарожжаў.

Апісаньне Ісьляндзкага пашпарта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ісьляндзкі пашпарт блакітнага колеру, у верхняй частцы пашпарта ў тры радкі надпіс ÍSLAND — ICELAND — ISLANDE, у сярэдняй частцы выява герба Ісьляндыі. Пад гербам у тры радкі надпіс VEGABRÉF — PASSPORT — PASSEPORT, далей знак біямэтрычных пашпартоў.

Старонка Інфармацыі ў пашпарце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ісьляндзкі пашпарт зьмяшчае наступныя зьвесткі:

  • Фатаграфія ўласьніка пашпарта
  • Тып (пашпарта)
  • Код краіны (ISL)
  • Нумар пашпарта
  • Прозьвішча
  • Імя
  • Грамадзянства
  • Рост
  • Дата нараджэньня
  • Пэрсанальны нумар
  • Пол
  • Месца нараджэньня
  • Дата выдачы
  • Дата заканчэньня тэрміна дзеяньня
  • Стужка машыначытальнай зоны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ісьляндзкі пашпартсховішча мультымэдыйных матэрыялаў