Італьянская сацыяльная рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Італьянская сацыяльная Рэспубліка
па-італьянску: Repubblica Sociale Italiana'
Flag of Italy (1861-1946) crowned.svg
23 верасьня 194325 красавіка 1945 Flag of Italy (1861-1946) crowned.svg
Сьцяг Італьянскай сацыяльнай Рэспублікі Герб Італьянскай сацыяльнай Рэспублікі
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Giovinezza»
Месцазнаходжаньне Італьянскай сацыяльнай Рэспублікі

мапа акупаванай Італіі

Афіцыйная мова італьянская
Сталіца Салё (дэ-факта); Рым (дэ-юрэ)
Форма кіраваньня Дыктатура
Italian social republic map.png

Італья́нская сацыя́льная рэспу́бліка (па-італьянску: Repubblica Sociale Italiana), неафіцыйна вядомая па назве свае сталіцы як Рэспу́бліка Салё́ (па-італьянску: Repubblica di Salo) — дзяржава на акупаванай нацыскаю Нямеччынаю тэрыторыі паўночнае Італіі. Праіснавала з 1943 году па 1945 год.

Перадгісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго, як войска саюзьнікаў уварвалася на Сыцылію, Вялікая фашыская рада у ліпені 1943 пад старшынствам Дына Гранды пры падтрымцы караля Віктара Эмануіла III зрынуў і арыштаваў Бэніта Мусаліні. Новы ўрад маршала Пьетра Бадолья пачаў перамовы з уладамі саюзных дзяржаваў.

У падзеі хутка ўмяшалася Нямеччына, якая акупавала поўнач Італіі. Мусаліні быў вызвалены нямецкімі парашутнікамі пад кіраўніцтвам Ота Скарцэні і дастаўленыя ў зону акупацыі. 23 верасьня 1943 году Мусаліні абвясьціў, што пераварот, накіраваны супраць яго, патрываў няўдачу, і што яго рэжым працягваецца ўжо ў выглядзе рэспублікі.

Італьянская сацыяльная рэспубліка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйнаю сталіцаю рэспублікі быў Рым[1], неўзабаве пасьля абвяшчэньня рэспублікі ўзяты войскамі саюзьнікаў. Звычайна фактычнаю сталіцаю рэспублікі завуць Салё, маленькае мястэчка ў Лямбардыі (правінцыя Брэшыя) на возеры Гарда, аднак гэта не зусім дакладна, паколькі штаб-кватэры і філіялы міністэрстваў, кіраваньняў узброенымі сіламі, дзяржаўных СМІ і іншых істытуцыянальных органаў былі разьмешчаны па ўсёй Паўночнай Італіі. Так, у Вэнэцыі была разьмешчана Палата фасцыяў і карпарацыяў і італьянская дзяржаўная радыёвяшчальная карпарацыя EIAR, у Вэроне Міністэрства Камунікацыяў, у Крэмоне Міністэрства Юстыцыі і гэтак далей. У самім Салё знаходзілася Міністэрства Замежных справаў, Міністэрства Народнае культуры, Цэнтральнае тэлеграфнае прэс-аґенцтва і журналісцкі пул, штаб-кватэры Нацыянальнае рэспубліканскае гвардыі, Рэспубліканскае паліцыі, Аўтаномнага мабільнага легіёна імя Эторэ Муці, Дзясятае флятыліі MAS і гарнізон Чорных брыгадаў. Рада Міністраў знаходзіўся ў Гарньяна, а рэзыдэнцыя Дучэ у Міляне. Мусаліні сфармаваў урад, які ўключаў некаторых чальцоў яго апошняга кабінэта пры каралю (у прыватнасьці, вайсковага міністра маршала Грацыяні).

Неўзабаве пасьля стварэньня, новая дзяржава была змушана, фактычна, саступіць Трыест, Істрыю і паўднёвы Тыроль (гэта значыць італьянскія тэрыторыі, да 1918 якія ўваходзілі ў Аўстра-Вугоршчыну) немцам (яны былі раней уключаны ў альпійскую і адрыятычную «апэрацыйныя зоны» Трэцяга райху і толькі фармальна датычыліся да Італіі).

Пасьля таго, як саюзьнікі і байцы Супрацівы выцеснілі немцаў зь Італіі, рэспубліка Салё спыніла існаваньне, а дучэ быў расстраляны партызанамі пад Мілянам; асобна ад яго былі пакараны два дзясятка іншых дзеячаў фашыскага рэжыму (Стараче, Буфарыні-Гвіды, Фарыначы і інш.).

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіраваньне рэспублікаю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Часовы кіраўнік дзяржавы — 09.1943-1945 Мусаліні

Кіраўнік ўраду і міністар замежных справаў — 09.1943-1945 — Мусаліні

Унтар-сакратар ведамства прэзыдэнта — 1943—1945 Франчэска Марыя Бараку

Унтар-сакратар па замежных справах — 1943—1945 граф Сэрафіма Мацаліні

Міністр Унутраных справаў — 1943-12.02.1945 Гвіда Буфарыні Гвіды; 1945 Валерыя Цэрбінэ

Міністар абароны (з 1944 г. міністар узброеных сілаў) — 1943—1945 маршал Грацыяні

Унтар-сакратар МО (кам. сухапутных войскаў) — 1944—1945 Карла Эмануэле Базыле

Унтар-сакратар МО (кам. ВМФ) — 1943 Антоніа Леньяні; 1943—1944 Фэруча Фэрыні; 1944—1945 Джузэпэ Спарцані; 1945 Бруна Гэмэлі

Унтар-сакратар МО (кам. ВПС) — 1943—1944 Эрнэста Бота; 1944 Ариыжа Тжсары; 1944 Маніла Мольфэзэ; 1944—1945 Руджэра Баномі

Міністар юстыцыі і ўзнагародаў (з 1943 — міністар юстыцыі) — 1943 Антоніа Трынгалі-Казанова; 02.11.1943-1945 Пьетра Пізэнты

Міністар гандлю і валюты (з 1943 — міністар фінансаў) — 1943—1945 Дамэніка Пэлегрыні

Міністар карпаратыўнае эканомікі (з 1945 — міністар прамысловай вытворчасьці) — 1943-1.1.1945 Сільвіа Ган; 2.1.1945-1945 Анджэла Тарчы

Міністар грамадзкіх працаў — 1943—1945 Ружэра Рамана

Міністар транспарту — 1943—1945 Аўгуста Лівэрані

Міністар працы — 1945 Джузэпэ Спынэлі

Міністар нацыянальнай адукацыі — 1943—1945 Карла Альберта Бэгіні

Міністар народнае культуры — 1943—1945 Фэрнанда Мэцасома

Міністар сельскай гаспадаркі — 1943—1945 Эдуарда Мароні

Рэспубліканская фашыская партыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэральны сакратар

15.09.1943-28.04.1945 Алесандра Паваліні

Начальнік штабу Нацыянальнае рэспубліканскае гвардыі

10.10.1943-1944 ген. Рэната Рычы

Нацыянальнае рэспубліканскае войска

1943—1945 ген. Гастонэ Гамбара

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чиано Галеаццо, Дневник фашиста. 1939—1943. М.: Издательство «Плацъ», Серия «Первоисточники новейшей истории», 2010, 676 с. ISBN 978-5-903514-02-1

Выяўленьне часу ў мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэспубліка Салё вядомая як месца дзеяьння скандальнага мастацкага фільму П'ера Паўла Пазаліні «Сала, ці 120 дзён Садома» (1975).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Праект Канстытуцыі Італьянскае сацыяльнае рэспублікі, ст. 4.

Дакумэнты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]