Італё Кальвіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Італё Кальвіна
Italo Calvino
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1923(1923-10-15)[1][2][3][…]
Сант'яга-дэ-Ляс-Вэгас, Куба
Памёр 19 верасьня 1985(1985-09-19)[2][3][4][…] (61 год)
Сіена, Італія
Бацькі Марыа Кальвіна[d]
Ева Мамелі Кальвіна[d]
Сужэнец Esther Judith Singer[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці раманіст, журналіст, эсэіст,
Гады творчасьці 1975 — цяперашні час
Кірунак нэарэалізм, постмадэрнізм
Жанр раман,
кароткі аповед
Мова італьянская мова[5][6] і француская мова[7][8]
Дэбют «Пляц Італіі» (Piazza d’Italia), 1975
Прэміі Эўрапейская літаратурная прэмія (1976)
Узнагароды
http://www.italocalvino.org/

Італё Кальвіна (па-італьянску: Italo Calvino; 15 кастрычніка 1923 — 19 верасьня 1985) — італьянскі пісьменьнік, прадстаўнік нэарэалізму.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Сант'яга-дэ-Ляс-Вэгас (Santiago de Las Vegas) на Кубе, дзе працаваў ягоны бацька. У хуткім часе сям’я вярнулася ў Італію. Дзяцінства правёў у Сан-Рэма, там атрымаў сярэднюю адукацыю.

Напачатку Другой сусьветнай вайны перапыніў навучаньне на аграрным факультэце і ў 1943 годзе далучыўся да партызанскага руху. У 1945 годзе пераяжджае ў Турын, дзе супрацоўнічае ў розных газэтах. Стаецца чальцом Камуністычнай партыі.

Пасьля вайны зноў вучыцца, але на філялягічным факультэце.

У 1947 годзе скончыў унівэрсытэт, абараніўшы дыплёмную працу па творчасьці Джозэфа Конрада, і пачаў працаваць у камуністычнай газэце «L’Unità».

З дапамогай сяброў-пісьменьнікаў Чэзарэ Павэзэ і Эліё Вітарыні Італё Кальвіна выдаў першую кнігу «Сьцежка павучыных гнёздаў» (Il sentiero dei nidi di ragno) — нэарэалістычную аповесьць, заснаваную на ўласным партызанскім досьведзе, а ў 1949 годзе — зборнік апавяданьняў «Апошнім прыходзіць груган» (Ultimo viene il corvo). Абедзьве кнігі зьявіліся ў асяродзьдзі нэарэалізму. У гэты пэрыяд выходзіць і кніга «Юнакі з По» (I giovani del Po), нэарэалістычная і пралетарская паводле тэматыкі, блізкая да прозы Ч.Павэзэ.

У 1952 годзе Італё Кальвіна пакідае сацыяльную, рэалістычную літаратуру і прысьвячае сябе фантастыцы. Выходзяць творы «Раздвоены віконт» (Il visconte dimezzato), «Барон на дрэве» (Il barone rampante) і «Рыцар, які не існуе» (Il cavaliere inesistente), якія складаюць трылёгію з назовам «Нашыя продкі» (I nostri antenati). Трылёгія малюе алегарычны вобраз сучаснага чалавека. У 1956 годзе Італё Кальвіна выдае зборнік «Італьянскія казкі» (Fiabe Italiane). У 1963 годзе выйшаў зборнік апавяданьняў для дзяцей «Маркавальда, альбо Поры году ў горадзе» (Marcovaldo, ovvero le stagioni in cittá).

У 1964 годзе пісьменьнік наведвае Парыж, знаёміцца з Ралянам Бартам і Клёдам Леві-Стросам і захапляецца сацыялёгіяй, касмалёгіяй і сэміётыкай. Новыя зацікаўленасьці паўплывалі і на ягоную творчасьць: неўзабаве выходзіць зборнік апавяданьняў «Космакамічныя гісторыі» (1965), а ў 1969 годзе — раман «Замак скрыжаваных лёсаў» (Il castello dei destini incrociati). Гэтыя, а таксама наступныя творы ствараліся пад значным уплывам фантастыкі і сюррэалізму: «Нябачныя гарады» (Le cittá invisibili, 1972), «Калі адной зімовай ноччу вандроўнік...» (Se una notte d’inverno un viaggiatore.., 1979).

У 1975 годзе пісьменьнік стаўся ганаровым сябрам Амэрыканскай Акадэміі, у наступным годзе атрымаў Аўстрыйскую Дзяржаўную прэмію за эўрапейскую літаратуру.

У 1983 годзе выйшаў зборнік «Палёмар».

Памёр Італё Кальвіна ў Сіене ў 1985 годзе.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кальвино Итало // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ а б Italo Calvino // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ а б Italo CALVINO // NooSFere (фр.) — 1999.
  4. ^ Italo Calvino // filmportal.de — 2005.
  5. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  6. ^ CONOR.SI
  7. ^ https://www.agoravox.fr/culture-loisirs/culture/article/le-petit-monde-d-italo-calvino-250320
  8. ^ https://www.youtube.com/watch?v=6C7-INfDi9c