Іхнэўмон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Іхнэўмон
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Надкляса Чатырохногія
Кляса Сысуны
Падкляса Коткападобныя
Сямейства Мангуставыя
Род Мангусты
Від Іхнеўмон
Бінамінальная намэнклятура
Herpestes ichneumon

Іхнэўмон (Herpestes ichneumon; таксама Эгіпецкі мангуст або Фараонавая мышка) — від жывёлаў роду мангусты (Herpestes); вядомы як сьвятая жывёла старажытных эгіпцян. Ужо Герадот казаў, што ў кожным горадзе іхнэўмонаў бальзаміровалі і хавалі ў сьвяшчэнных месцах.

Іхнэўмон распаўсюджаны ня толькі па ўсёй паўночнай Афрыцы і Індастане, але таксама жыве ў заходняй Афрыцы, у Лаанга і Конга, а таксама на Мадагаскары, куды быў завезены людзьмі з Афрыканскага матэрыка. У Эгіпце жыве па берагах рэк і ў густым трысьнягу, навакольных палях.