Ен Мэрдак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Іян Мэрдак»)
Ен Мэрдак
Ian Murdock
Ен дае інтэрвію, красавік 2008
Род дзейнасьці праграміст, інжынэр
Дата нараджэньня 28 красавіка 1973
Месца нараджэньня Канстанц, Нямеччына
Дата сьмерці 28 сьнежня 2015 (42 гады)
Месца сьмерці Сан-Францыска, ЗША
Прычына сьмерці павешаньне[d]
Месца вучобы
Занятак спэцыяліст у галіне інфарматыкі, інжынэр, праграмоўца
Месца працы

Ен Мэрдак (па-ангельску: Ian Murdock; 28 красавіка 1973, Канстанц, Нямеччына — 28 сьнежня 2015, Сан-Францыска, ЗША) — заснавальнік праекту Debian і камэрцыйнага дыстрыбутыву Progeny Debian(en).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў тэхнічным дырэктарам Групы адкрытых стандартаў і лідэрам працоўнай групы Linux Standard Base. Апошнія два гады жыцьця жыў у мястэчку Фішэрз (Індыяна, ЗША).

У 1993 годзе падчас навучаньня ва Ўнівэрсытэце Пэрд’ю(ru) Ен напісаў «Маніфэст Debian»(ru). У 1996 годзе тамсама Ен атрымаў ступень бакаляўра інфармацыйных тэхналёгіяў.

Загінуў Ен у Сан-Францыска 28 сьнежня 2015 году. Акалічнасьці сьмерці пакуль што незразумелыя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]