Ўэсэкс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брытанскія выспы каля 802 году.

Ўэ́сэкс (па-ангельску: Wessex, па-старажытнаангельску: Westseaxna rīce) — англасаксонскае каралеўства, якое сфармавала Ангельшчыну. Было заснавана саксамі напачатку VI стагодзьдзя падчас заваёвы Брытаніі. У 740 годзе трапіла пад уладу Мэрсіі. У 825 годзе Эгберт, кароль Ўэсэксу, нанёс паразу Мэрсіі й аб’яднаў пад сваёй уладай большую частку краіны, якая з таго часу пачала называцца Ангельшчынай. Аднак ужо напрыканцы IX стагодзьдзя каралю Альфрэду Вялікаму пасьля цяжкай барацьбы супраць нарман прыйшлося падпісаць дамову аб перадзеле краіны (Ўэсекс застаўся ў ягоных руках). З пэрыядам Альфрэда ў гістарычнай літаратуры звычайна зьвязваецца сканчэньне гісторыі Ўэсэксу й пачатак гісторыі Ангельшчыны.

У эпоху бронзавага стагодзьдзя на тэрыторыі Ўэсэксу існавала буйная ўэсэцкая культура, якая пакінула вялікую колікасьць помнікаў.