Ўільям Квіст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ўільям Квіст
Ўільям Квіст
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 лютага 1985 (29 гадоў)
Рэндэ, Данія
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Фулгэм
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2011
2011—
2014—
Капэнгаген
Штутгарт
Фулгэм
181 (7)
68 (0)
1 (0)
Нацыянальная зборная
2007— Данія 44 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
1 лютага 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
26 кастрычніка 2012.

Ўільям Квіст Ёргэнсэн (па-дацку: William Kvist Jørgensen; нарадзіўся 24 лютага 1985 году, Рэндэ, Данія) — дацкі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Штутгарт» і нацыянальную зборную Даніі на пазыцыі абаронцы. Зараз гуляе ў арэндзе ў клюбе ангельскай Прэм’ер-лігі «Фулгэм».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Капэнгаген»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займацца футболам Ўільям Квіст пачаў у дзіцячай камандзе клюба «Торсагер Рэндэ» са свайго роднага горада. У сэзоне 2004—2005 гадоў Ўільям дэбютаваў у чэмпіянаце Даніі ў складзе клюба «Капэнгаген», 23 красавіка 2005 году па ходзе матчу з камандай «Норсэлян» замяніўшы траўмаванага Оле Тобіясэна.

Першыя сэзоны ў клюбе Ўільям Квіст правёў, у асноўным выходзячы на ​​замену. Стабільнае месца ў асноўным складзе футбаліст атрымаў у 2007 годзе, калі з каманды сышоў асноўны правы абаронца Лярс Якабсэн.

«Штутгарт»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 чэрвеня 2011 году было абвешчана, што гулец дацкага «Капэнгагена» Ўільям Квіст перайшоў у нямецкі «Штутгарт»[1]. Падчас свайго другога сэзону ў нямецкім клюбе Квіст стаў менш выходзіць на пляцоўку, таму ў міжсэзонны час 2013 году вёў перамовы з мадрыдзкім «Атлетыка», якія аднак скончылся бяз посьпеху.

«Фулгэм»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 студзеня 2014 году Квіст далучыўся да табару «Фулгэма» на правах арэнды да канца сэзону 2013—2014 гадоў з магчымасьцю падпісаць зь ім кантракт на сталай аснове ў летні час[2]. Праз два дні пасьля гэтага ён дэбютаваў ў матчы супраць «Саўтгэмптану», які новы клюб гульца скончыла паразай зь лікам 0:3[3].

Нацыянальная зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 жніўня 2007 году футбаліст правёў свой першы матч за галоўную зборную краіны, дэбют прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Ірляндыі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капэнгаген:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ўільям Квістсховішча мультымэдыйных матэрыялаў