АЗ Алькмаар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АЗ
Поўная назва Alkmaar Zaanstreek
Заснаваны 10 траўня 1967
Горад Алькмаар, Нідэрлянды
Стадыён АЗ
Умяшчальнасьць: 17 023
Кіраўнік Робэрт Ээнгоорн[d]
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2022—2023 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
az.nl (нід.)​ (анг.)

АЗ (па-нідэрляндзку: AZ Alkmaar) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Алькмаару. Заснаваны ў 1967 годзе. Двухразовы чэмпіён Нідэрляндаў (1981, 2009), чатырохразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў (1978, 1981, 1982, 2013), уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў (2009).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб АЗ быў заснаваны 10 траўня 1967 году, як «АЗ-67», у выніку зьліцьця клюбаў «Алькмаар-54» і «Заанстрээк». Клюб «Заанстрээк» быў заснаваны ў 1964 годзе на базе клюбу «Коогер», які ў сваю чаргу быў заснаваны ў 1910 годзе. Гэты клюб ледзь ня стаў чэмпіёнам Нідэрляндаў у 1934 годзе, але саступіў «Аяксу» ў фіналах, а ў 1955 годзе «Коогер» стаў прафэсійным клюбам.

У 1964 годзе браты Сээс і Кляаса Маленаар, былыя гульцы клюбу «Коогер» і ўладальнікі сеткі крамаў, імкнуліся стварыць магутную футбольную каманду ў Заанстрээку шляхам зьліцьця дзьвюх мясцовых прафэсійных камандаў «Заанстрээк» і «Коогер», аднак гэтая спроба не атрымалася. Таму крыху пазьней «Заанстрээк» быў аб’яднаны з клюбам «Алькмаар-54», пры тым, што паводле рашэньня клюб павінен быў базавацца ў Алькмаары. Часткова з-за найму дарагіх замежных гульцоў, новы клюб неўзабаве набыў вялікую запазыку. На шчасьце ў 1972 году браты Маленаар пазбавіліся пазыкі й уклалі значныя сродкі ў клюб, што прывяло да посьпехаў у ў канцы 1970-х і пачатку 1980-х гадоў. Менавіта ў гэты пэрыяд клюб атрымліваў перамогу ў Кубку Нідэрляндаў тры разы на працягу гэтага пэрыяду.

Пасьля чатырох сэзонаў, калі каманда займала пазыцыі ў першай частцы турнірнай табліцы, у 1981 годзе алькмаарцам нарэшце скарыўся чэмпіянат Нідэрляндаў. Клюб стаў адзіным пераможцам гэтага турніру за выняткам «вялікай тройкі», то бок «Аякс», «Фэеноорд» і ПСВ, які атрымліваў перамогу ў турніры ў пэрыяд ад 1965 да 2009 году, калі АЗ паўторна стаў чэмпіёнам краіны. У свой пераможны сэзон 1980—1981 гадоў клюб атрымаў 27 перамог у 34 матчах, трываўшы толькі адную паразу й забіўшы 101 гол, прапусьціўшы толькі 30. У гэтым жа сэзоне каманда дайшла да фіналу Кубка УЭФА, але саступіла з агульным лікам 4:5 паводле сумы двух матчаў «Іпсўіч Таўну». У наступным годзе ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА АЗ страцілі ў другім туры зь лікам 2:3 паводле суме двух матчаў «Лівэрпулу». За гэтым часам у клюбе гулялі такія выбітныя гульцы, як то Кеэс Кіст, Ян Пэтэрс, Гуга Гавэнкамп, Джон Мэтгад і Крыстэн Ныгар.

Справы клюбу значна пагоршыліся калі ў 1985 годзе з клюбу сышоў Кляас Маленаар, Сээс жа памёр яшчэ ў 1979 годзе. У 1988 годзе АЗ нават вылецеў з Эрэдывізіі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аўстраліі Бр Мэт’ю Раян 1992
2 Сьцяг Японіі Аб Юкінары Сугавара 2000
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Ваўтэр Гус 2004
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Бруна Мартынс Індзі (капітан) 1992
5 Сьцяг Партугаліі Аб Алешандрэ Пэнэтра 2001
6 Сьцяг Партугаліі ПА Т’ягу Данташ (ар. Бэнфіка) 2000
8 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Ёрдзі Клясі 1991
9 Сьцяг Грэцыі Нап Вангеліс Паўлідыс 1998
10 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Дані дэ Віт 1998
11 Сьцяг Ганы Нап Ібрагім Садык 2000
12 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Гобі Вэргульст 1993
13 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Сэм Вэстэрвэльд 2002
14 Сьцяг Сэрбіі ПА Крыстыян Беліч 2001
15 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Рубэн ван Бомэль 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Свэн Мэйнанс 2000
18 Сьцяг Нарвэгіі Аб Давід Вольфэ 2002
19 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Майран ван Брэдэродэ 2003
20 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Ромэ Авусу-Адура 2004
21 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Эрнэст Поку 2004
22 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Максім Дэкер 2004
23 Сьцяг Швэцыі Нап Майкель Лягда 2002
24 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Левіс Схаўтэн 2004
25 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Рышэдлі Базур 1996
27 Сьцяг Партугаліі Аб Гансалу Эстэвэш (ар. Спортынг) 2004
28 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Леквінсіё Зээфёйк 2004
30 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Дэнса Касіюс 2002
34 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Мээс дэ Віт 1998

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]