АКСМ-420

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АКСМ-420 у Менску

АКСМ-420 (Белкамунмаш 42003А, «Вітаўт») — нізкападлогавы тралейбус вытворчасьці «Белкамунмаш». Належыць да чацьвертага пакаленьня тралейбусаў, распрацаваных заводам. Быў упершыню прадстаўлены ў жніўні 2007 году.

Тралейбус мае 35 месцаў для сядзеньня, зь іх 29 стацыянарныя й 6 з правага борту адкідныя. Гэта зроблена, каб павялічыць ёмістасьць машыны ў гадзіну-пік. Усяго салён можа зьмясьціць 115 пасажыраў.

Габарыты тралейбуса адпавядаюць прынятым стандартам: даўжыня — 11,79 мэтру, шырыня — 2,5, вышыня — 2,86 мэтру. Кузаў выраблены з кампазытных матэрыялаў. Машына абсталяваная электрычным высоўным пандусам і сыстэмаю «прысяданьня» да ўзроўню ходніка. Салён абсталяваны сыстэмаю клімат-кантролю, таму фортачкаў у вокнах няма.

Дзякуючы распрацаваным на НВА «Энэргія» кандэнсатарным батарэям[1] тралейбус можа праехаць ня меней за 5 км з поўным салёнам без кантакту з правадамі. Гэта дазволіць у выпадку неабходнасьці аб’язджаць дарожныя заторы ці іншыя перашкоды.

У гарадах Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На вуліцах Менску АКСМ-420 упершыню зьявіўся ў верасьні 2008 году. Першы асобнік дадзенае машыны паступіў у тралейбусны парк № 2 на 2 месяца з мэтаю дасьведчанае эксплюатацыі й працаваў на маршруце № 3 (адным з самых загружаных маршрутаў гораду), затым быў вернуты на завод.

Рэгулярныя пастаўкі АКСМ-420 у Менск пачаліся ў 2009 годзе. У пэрыяд з траўня па верасень 2009 году паступіла 5 тралейбусаў (зь іх 2 — у тралейбусны парк № 4, і 3 — у тралейбусны парк № 2). Працуюць на маршрутах № 7, 48, 54, 60.

Магілёў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З мэтаю азнаямленьня з новаю мадэльлю ўлетку 2009 году АКСМ-420 адпраўляўся на кароткі тэрмін у Магілёў.

Віцебск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2009 году АКСМ-420 адпраўляўся ў Віцебск на час «Славянскага базару». Прэса пісала: «Тралейбус так палюбіўся і пасажырам, і кіроўцам віцебскага ТТУ, якія прайшлі на ім стажыроўку, што хутчэй за ўсё, у Менск ён ня вернецца. Цяпер гарадзкімі ўладамі разглядаецца пытаньне пра куплю Вітаўта»[2]. Аднак, тралейбус быў вернуты на завод і пра яго куплю больш не згадвалася.

Гомель[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 сьнежня 2010 году ў Гомлі адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новае тралейбуснае лініі, якая праходзіць па вуліцах Агарэнка, Сьвірыдава й Чачэрскай да прыпынку "Мікрараён «Клянкоўскі». Новай лініяй накіраваныя тралейбусы маршрутаў № 9, 16 і 17. Першым тралейбусам на 16 маршруце стаў АКСМ-420030 «Вітаўт»[3].

За межамі Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Масква (Расея)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2007 году знаходзіўся ў выстаўным цэнтры Крокус-Экспа.[4]. Таксама браў удзел у выставе Камтранс — 2008 у красавіку 2008 году[5].

Санкт-Пецярбург (Расея)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 чэрвеня 2008 г. у Санкт-Пецярбурзе адбылася прэзэнтацыя тралейбуса АКСМ-420 «Вітаўт».[6]. Машына засталася ў горадзе для абкаткі й правядзеньня выпрабаваньняў, але з-за доўгае базы была вернутая назад на завод.

Каўроў (Расея)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лютым 2009 году падчас перадвыбарнае кампаніі Каўроскі дэпутат Сяргей Канінаў набыў адзін тралейбус АКСМ-420, які выкарыстоўваўся ў якасьці яго перадвыбарнага штаба.[7] Тралейбус доўгі час ня быў прыняты на балянс дэпо, нягледзячы на тое, што стаяў на ягонай тэрыторыі, і на лінію не выходзіў.

Пасьля, са згоды часткі гораду, муніцыпальнае прадпрыемства «Кіраваньне тралейбуснага транспарту» выкупіла машыну, і тралейбус выйшаў на лінію. Эксплюатацыя галоўным чынам праходзіла па маршрутах № 2 і № 4. У кастрычніку 2010 году пасьля працяглага прастою й наступнага рамонту пачалася яго абкатка, пасьля чаго машына вярнулася на маршрут № 4. На 11.01.11 г тралейбус не эксплуатуецца з-за некалькіх паломкаў і знаходзіцца на тэрыторыі тралейбуснага дэпо.

Казань (Расея)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 верасьня 2009 году ў Казані адпраўлены на выпрабаваньні тралейбус АКСМ-420. 23 кастрычніка выйшаў на абкатку. 9 лістапада выйшаў на лінію па маршруце № 21. Выпрабаваньні паказалі нізкую надзейнасьць і ў 2011 годзе ён быў адпраўлены зваротна на завод

Калінінград (Расея)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 сакавіка 2011 году АКСМ-420030, які пабыў да гэтага ў дасьведчанай эксплюатацыі ў Ашхабадзе, Вільне ды Гомлі прыбыў у Калінінград.[8]. Тралейбусу прысвоены нумар 401.

Ашхабад (Туркмэністан)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увосень 2009 году ў Ашхабад паступіў тралейбус АКСМ-420030. Адметнымі асаблівасьцямі ашхабадского асобніка зьяўляюцца салатавы колер, адсутнасьць адкідных сядушкаў, наяўнасьць назапашвальнае пляцоўкі насупраць дзьвярэй, наяўнасьць фортачкаў. Але з-за невядомых чыньнікаў вернуты зваротна на завод.

Вільня (Літва)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2010 году ў Вільні праходзіў дасьведчаную эксплюатацыю тралейбус АКСМ-420030, працаваў на розных маршрутах пад нумарамі 1137 і 2137.

Рыга (Латвія)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2010 году браў удзел на выставе Belarus Expo 2010

Вена (Аўстрыя)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 2009 году браў удзел у выставе ў Вене[9].

Плаўдзіў (Баўгарыя)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2008 году браў удзел у гандлёва-прамысловай выставе ў Пляўліве[10].

Мэдэльлін (Калюмбія)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 сьнежня 2011 году ў Мэдэльліне адбылася прэзэнтацыя тралейбуса АКСМ-420[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]