АКСМ-60102

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АКСМ-60102
Агульныя зьвесткі
Вытворца«Белкамунмаш»
Гады вытворчасьці з 2000-га
Месца вытворчасьці Менск (Беларусь)
Зьнешні выгляд
Кляса трамвай
Кузаў апорны, сучленены, 3-дзьверны
Кампанаваньне вагоннае
Прывад
Габарыты
Даўжыня 15 270 мілімэтар
Вышыня 3900 мілімэтар
Максымальная хуткасьць 65 км/гадзіна
Гісторыя
Папярэднік АКСМ-1М

АКСМ-60102 — удасканаленая мадэль трамвая АКСМ-1М. Уяўляе сабой аднасэкцыйны вагон, з двума рухавіковымі вазкамі, трохдзьверныя, з тырыстарна-імпульснай сыстэмай кіраваньня цягавага электрарухавіка пастаяннага току. Прызначаны для эксплюатацыі на трамвайных лініях з шырынёй каляіны 1524 мм. Эксплюатуецца галоўным чынам у Беларусі: у Менску, Віцебску і Наваполацку; а з 2008 году таксама ў Пярмі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1998-99 гадах на заводзе «Белкамунмаш» быў распрацаваны праект мадэрнізаванага трамвайнага вагона АКСМ-1М. Першы экзэмпляр вагона выйшаў на лінію ў 2000 годзе. «Тады, 20 гадоў таму, трамвай беларускай вытворчасці падаваўся чымсці неверагодным і амаль з галіны фантастыкі. Засвойваў масавы выпуск такіх вагонаў „Белкамунмаш“ няхутка, але ўсё ж паставіў гэты напрамак на плыню.»

Вагон быў створаны канструктарскім аддзелам завода на базе шасі серыйна выпускаемага вагона Ўсць-Катавскага трамвайнага завода на Ўрале. Канструкцыя кузава вагона стваралася працаўнікамі «Белкамунмаш» нанова. Дызайн-распрацоўка трамвайнага вагона была выканана супрацоўнікамі Нацыянальнага дызайн-цэнтра РБ. Аб’ёмна-прасторавая структура вагона будавалася на падставе заданых параметраў шасі: размяшчэнне хадавых цялежак, іх колькасці, размяшчэння і шырыні праёма ўваходных дзвярэй, высока размешчанай рамы вагона і яе абрыса ў плане.

Будаванне формы вагона заснавана на простакутовай сетцы гарызантальных і вертыкальных дзяленняў кузава: пояс даху, бакавое стужкавае шкленне, абкладальны пояс и пояс агароджы хадавой сістэмы, якія сіметрычна падзеленыя вертыкалямі праёмаў уваходных дзвярэй. Сухасць геаметрыі «разбаўлена» скругленнем верхняй кромкі даху, невялікім нахілам вертыкальнага сячэння агароджы хадавой сістэмы, паверхні і пояса даху. У рашэнні пярэдняй і задняй частак вагона перавага была аддана вертыкальным ствараючым панарамнага лабавога шкла — адмова ад нахільна-абцякальных «хуткасных» матываў. Дынамічнасць формы дасягнута за конт панарамнасці лабавога шкла, якая пераходзіць у бакавое вакно з паніжаным узроўнем кромкі шкла(для забеспячэннем патрабаванняў бакавой агляднасці). У рашэнні пярэдняга бампернага вузла «вымушана» прымянілі серыйныя святлосігнальныя блокі грузавога аўтамабіля МАЗ.

У 2005 годзе за засваенне серыйнай вытворчасці трамваяў АКСМ-60102 «Белкамунмаш» быў узнагароджаны дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь у галіне тэхнікі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]