АТБ-Маркет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АТБ-Маркет
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Дэвіз «Ціни радують!»
Заснаваная 1993
Уласьнікі Генадзь Буткевіч, Яўген Ярмакоў, Віктар Карачун
Краіна
Разьмяшчэньне Сьцяг Украіны Украіна , Дніпро
Закрытая 1993
Ключавыя фігуры Барыс Маркаў (ґендырэктар)[1]
Галіна Раздробны гандаль
Лік супрацоўнікаў Больш за 40 тыс. асобаў
atbmarket.com

«АТБ-Маркет» — украінская сетка прадуктовых крамаў фармату «дыскаўнтэр».

Станам на 2019 рок, сетка налічвае больш за 1000 крамаў па ўсёй Украіне, акрамя часова акупаваных тэрыторыяў[2].

Пра сетку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сетка прадуктовых супэрмаркэтаў «АТБ-Маркет» уваходзіць да складу дняпроўскае карпарацыі АТБ. Карпарацыя «АТБ» — гэта аб’яднаньне буйных украінскіх кампаніяў, што зьдзяйсьцяюць сваю дзейнасьць у такіх сфэрах бізнэсу, як кіраваньне актывамі, раздробны гандаль, вытворчасьць ды продаж прадуктаў харчаваньня, наданьне паслугаў у сфэры спорту й адпачынку. Да складу карпарацыі АТБ уваходзяць сетка супэрмаркэтаў «АТБ-маркет», кандытарская фабрыка «Квітень», мясная фабрыка «Фаворит Плюс», спартовы комплекс «Схід».

ТАА «АТБ-Маркет» — прадпрыемства карпарацыі «АТБ» — найбольшая сетка Ўкраіны, на 2018 рок дынаміка адкрыцьця дасягае 100 крам на рок.

Паводле дасьледчых аґенцтваў, сетка ё найбуйнейшаю раздробнаю сеткаю ва Ўкраіне і налічвае больш за 900 крам у 248 населеных пунктах 22 вобласьцяў Украіны. Штодня тут робяць куплі больш за 3 млн. украінцаў. 2017 року таваразварот сеткі склаў 80,2 млрд грн.

Сетка ўвайшла ў дваццатку найбуйнейшых падаткаплатнікаў краіны (стаўшы ў гэтым сьпісе адзіным прадстаўніком раздробнага гандлю), сума выплачаных падаткаў ТАА «АТБ маркет» 2017 року склала 4,7 млрд грн.

Асартымэнт кранаў складае каля 4000 тавараў, зь якіх 750 — тавары ўласных гандлёвых маркаў. Сетка вядомая продажам танных тавараў.

2015 року журналісты 5 каналу абвінавацілі сетку ў тым, што тавары на распродажах могуць быць няякасныя і наносіць шкоду здароўя пакупнікам[3][4].

Гісторыя сеткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампанія заснаваная 1993 року, калі крамы фірмы «Агротехбізнес» паклалі пачатак станаўленьню сеткі дыскаўнтэраў «АТБ». У 2000-х роках сетка «АТБ» упершыню ва Ўкраіне ўкараняе новую сыстэму самаабслугоўваньня ў фармаце «дыскаўнтэр». дыскаўнтэр — крама з шырокім асартымэнтаў тавараў па оптавых коштах. У спалучэньні з зручным разьмяшчэньнем і высокаю якасьцю прадукцыі, дадзены фармат максымальна адпавядае перавагам спажыўцоў.

Асартымэнт крамаў складае ля 4000 тавараў, зь якіх 750 — тавары ўласных гандлёвых маркаў.

2017 год стаў выбітным ў гісторыі розьвітку сеткі — адбылося адкрыцьцё абноўленае крамы АТБ.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Розьвіткам сеткі маркэтаў «КОЛО» займаецца кампанія «Арітейл». Паводле Адзінага рэґістру юрыдычных асобаў, кампанія «Арітейл» належыць Сяргею Вайцахоўскаму. У адкрытых крыніцах станам на канец 2017 року Вайцахоўскі ўзгадваецца як кіраўнік кіраваньня праектаў сеткі дыскаўнтэраў «АТБ». Да гэтага часу «КОЛО» ўжо пачала працу. Такім чынам на думку ўдзельнікаў рынку, «КОЛО» сапраўды можа быць новым праектам уласьнікаў «АТБ-маркет»[5][6].

Храналёґія зьявы новых супэрмаркэтаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1993 — адчыненыя 6 ґастраномаў фірмы «Агротехбізнес» у Дніпры.
  • 2003 — сетка налічвае 85 крамаў у 12 местах.
  • 2006 — 169 крамаў у 38 местах.
  • 2009 — 340 крамаў у 102 местах.
  • 2013 — 810 крамаў.
  • 2014 — у сувязі з пачаткам часовае акупацыі Крыму ды часткі Данецкае й Луганскае вобласьцяў усе крамы на акупаваных тэрыторыях былі зачыненыя.
  • 2018 — сетка налічвала больш за 900 крамаў, 50 зь якіх мелі абнаўлёны дызайн.
  • 2019 — сетка налічвала больш за 1025 крамаў, 202 зь якіх мелі абнаўлёны дызайн.

Кніга рэкордаў Украіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кніга рэкордаў Украіны зафіксавала два рэкорды кампаніі:

  • «Бізнэс» — места заняла першае месца па колькасьці гандлёвых пунктаў. 29 ліпеня 2017 року яна мела 880 крамаў у 233 населеных пунктах 20 вобласьцях Украіны.
  • «Выдавецтва» — рэкорд «Найвялікшы тыраж ўкраінскага выданьня». Першая кулінарная кніга Эктара Хімэнэса Брава, выпушчаная кампаніяю сумесна з шэф-кухарам, была надрукаваная тыражом 400 тыс. асобнікаў, што ё рэкордам для Ўкраіны.

Уласьнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампанія належыць у роўных долях тром дняпроўскім бізнэсоўцам: заснавальнікам ґрупы «Агротехбізнес» — Генадзю Буткевічу[7], Яўгену Ярмакову[1] і Віктару Карачуну[1].

Рочная выручка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 — 12,96 млрд грн[8]
  • 2011 — 18 млрд грн
  • 2012 — 26 млрд грн
  • 2013 — 33,7 млрд грн
  • 2014 — 38,9 млрд грн
  • 2015 — 46,7 млрд грн
  • 2016 — 58,5 млрд грн
  • 2017 — 80,2 млрд грн
  • 2018 — 103,6 млрд грн

Актыўнасьць у інтэрнэце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2018 рок супольнасьць АТБ у сацсетках Facebook ды Twitter налічвае 100 тысячаў падпісантаў.

Ґалерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Правдива історія «АТБ-маркет» // Forbes Україна : журнал. — 2012. — № 9.
  2. ^ Про нас — Афіцыйны сайт АТБ
  3. ^ Журналісти: АТБ заробляє на зубожінні українців (укр.)  Праверана 2018-02-24 г.
  4. ^ "5 канал" викрив мережу "АТБ" в "зароблянні на зубожінні українців" (укр.)  Праверана 2018-02-24 г.
  5. ^ Сеть микромаркетов Коло дому: новый проект менеджмента АТБ? (укр.) Праверана 2019-12-27 г.
  6. ^ Zabka по-украински. Топ-менеджер АТБ развивает новую сеть Праверана 2019-12-27 г.
  7. ^ Генадзь Буткевіч на сайце форбс
  8. ^ Улучаючы ПДВ.

Шаблён:Украінскія сеткі супэрмаркэтаў