АЭС Мохаўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АЭС Мохаўцы
Краіна Славаччына
Месцазнаходжаньне Славаччына Славаччына, Нітранскі край, Левіцэ
Пачатак будаўніцтва 1983
Пачатак эксплюатацыі 9 чэрвеня 1998
Эксплюатуючая арганізацыя АТ «Славацкія электрастанцыі»
Тэхнічныя парамэтры
Колькасьць энэргаблёкаў 4
Будуецца энэргаблёкаў 2
Тып рэактараў ВВЭР-440
Генэруючая магутнасьць 940 МВт
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 48°15′38″ пн. ш. 18°27′32″ у. д. / 48.26056° пн. ш. 18.45889° у. д. / 48.26056; 18.45889Каардынаты: 48°15′38″ пн. ш. 18°27′32″ у. д. / 48.26056° пн. ш. 18.45889° у. д. / 48.26056; 18.45889
АЭС Мохаўцы на мапе Славаччыны
АЭС Мохаўцы
АЭС Мохаўцы
АЭС Мохаўцы

АЭС Мохаўцы — атамная электрастанцыя ў Славаччыне.

Станцыя знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад гораду Левіцы. Цяперашняя магутнасьць АЭС Мохаўцы пакрывае каля 20% электраэнэргіі, што спажываецца ў Славаччыне[1].

Пачатак будаўніцтва першай чаргі станцыі з рэактарамі ВВЭР-440 магутнасьцю 470 МВт быў пакладзены ў кастрычніку 1983 году. У сакавіку 1993 году будаўніцтва было афіцыйна прыпынена, аднак ужо сакавіку 1996 году зноў адноўлена. Цяпер працуюць два рэактары ВВЭР-440 першай чаргі.

Будаўніцтва другой чаргі з аналягічнымі рэактарамі стартавала ў студзені 1987 году. У сакавіку 1993 году будаўніцтва было прыпынена, пастанова пра працяг будаўніцтва было прынятая ў чэрвені 2009 году. Супраць гэтага пратэставала Аўстрыя, якая зьяўляецца праціўнікам будаўніцтва АЭС. Меркаваныя тэрміны завяршэньня праектаў — травень 2017[2] для 3-га энэргаблёку і чэрвень 2018 для 4-га энэргаблёку.

Інфармацыя пра энергаблёкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Энэргаблёк Тып рэактараў Магутнасьць Пачатак
будаўніцтва
Падключэньне да сеткі Увядзеньне ў эксплюатацыю Закрыцьцё
Чысты Брута
Мохаўцы-1[3] ВВЭР-440/213 436 МВт 470 МВт 13.10.1983 04.07.1998 29.10.1998 2058 (плян)
Мохаўцы-2[4] ВВЭР-440/213 436 МВт 470 МВт 13.10.1983 20.12.1999 11.04.2000 2060 (плян)
Мохаўцы-3[5] ВВЭР-440/213 440 МВт 471 МВт 27.01.1987 Будаўніцтва спынена ў сакавіку 1990, адноўлена ў чэрвені 2009 году
Мохаўцы-4[6] ВВЭР-440/213 440 МВт 471 МВт 27.01.1987 Будаўніцтва спынена ў сакавіку 1990, адноўлена ў чэрвені 2009 году

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

АЭС Мохаўцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў