Ааран Рэмсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ааран Рэмсі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 сьнежня 1990(1990-12-26)[1][2] (33 гады)
Рост 182 см
Вага 72 кг
Пазыцыя цэнтральны паўабаронца, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Кардыф Сіці
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2008—2019
2010
2011
2019—2022
2022
2022—2023
2023—
Кардыф Сіці
Арсэнал
Нотынггэм Форэст (арэнда)
Кардыф Сіці (арэнда)
Ювэнтус
Рэйнджарз (арэнда)
Ніцца
Кардыф Сіці
16 (1)
262 (40)
5 (0)
6 (1)
49 (5)
7 (2)
27 (1)
8 (3)
Зборныя
2008— Ўэйлз 83 (21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 верасьня 2023.

Ааран Джэймз Пітэр Рэмсі (па-ангельску: Aaron James Peter Ramsey; нар. 26 сьнежня 1990 году, Кайрфілі, Ўэйлз) — валійскі футбаліст, які выступае за клюб «Кардыф Сіці» на пазыцыі паўабаронцы. Гулец нацыянальнай зборнай Ўэйлзу. Зьяўляецца паўабаронцам шырокага дыяпазону, паміж іншым, ён зарэкамендаваў сябе як добры нападнік пасьля сыходу Сэска Фабрэгаса.

Рэмсі гуляў за «Кардыф Сіці» яшчэ са школьных гадоў, перш чым адгуляў 16 афіцыйных матчаў за каманду. Ааран перайшоў у «Арсэнал» ў 2008 годзе амаль за 5 млн фунтаў стэрлінгаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Кардыф Сіці»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аарон трапіў у футбольную сыстэму «Кардыф Сіці» ў васьмігадовым узросьце. Празь некалькі гадоў Рэмсі атрымаў магчымасьць дэбютаваць у асноўным складзе свайго клюбу ў апошнім для «Кардыфа» хатнім матчы чэмпіянату Футбольнай лігі ў сэзоне 2006—2007 гадоў супраць «Гал Сіці». Замяніўшы на апошняй хвіліне Пола Пэры, Ааран, чый узрост на той момант складаў 16 гадоў і 124 дні, стаў самым юным футбалістам, які гуляў калі-небудзь за «Кардыф», адабраўшы гэтае дасягненьне ў Джона Тошака[3].

«Арсэнал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 чэрвеня 2008 году па выніках перамоваў прадстаўнікоў «Кардыф Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд», «Арсэналу» й «Эвэртану» было абвешчана, што Рэмсі аддаў перавагу працягнуць сваю кар’еру ў «Арсэнале», які выплаціў «Кардыфу» суму ў памеры 4,8 мільёну фунтаў стэрлінгаў[4].

Нацыянальная зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 лістапада 2008 году Ааран выйшаў у складзе нацыянальнай зборнай Ўэйлзу ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі[5].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Арсэнал»:

«Ювэнтус»:

«Рэйнджарз»:

Асабістыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшы асыстэнт чэмпіянату Эўропы: 2016

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Aaron Ramsey // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Aaron Ramsey // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  3. ^ Jones hails record-breaker Ramsey, BBC Sport
  4. ^ Arsenal claim discount on Ramsey deal. Wales Online.
  5. ^ Denmark 0-1 Wales, BBC Sport

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]