Абмеркаваньне:Ісабэль Альлендэ

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тарашкевіцаю слушней Ісабэль Альлендэ.--Andrei 00:53, 7 сакавіка 2007 (UTC)

Чаму? Не сустракаў, каб у двух правапісах была розьніца ў перадачы звонкасьці. Ведаеце, як абгрунтаваць?--Vojt V 07:43, 7 сакавіка 2007 (UTC)
У гішпанскай літара s утварае гук "з" толькі пры збегу літар -sm- (mismo, abismo, turismo) таму Ісабэль, Роса (а не Роза), -sl- (Ізла/Isla). Гішпанскае "ll" перадаецца на беларускую праз -льл(ё/і/ю/я)- і вымаўляецца, прыкладам як у словах зельля, вясельле, купальля; таму Альлендэ/Allende. Гішпанскае "l" мяккае толькі ў канцы слова й пасьля літары "і" Фэроль/Ferrol, Калі/Cali.--Andrei 11:23, 7 сакавіка 2007 (UTC)
Згодны з абгрунтаваньнем. Аднак "гугаль" паказвае 350, здаецца, спасылак, дзе скарыстаная форма Альендэ, і 2 (мяркую, вашыя:)), дзе Альлендэ. І ўсё ж тэарэтычна згодны з вамі. Ня згодны з фразай "тараашкевіцаю слушней" - таму што гэта пытаньне не адрознасці правапісаў, а традыцыі транслітэрацыі гэтага канкрэтнага слова (Іс/забэль), але магчыма я ня ведаю вашых крыніцаў (слоўнікаў, правілаў..). Другая рэч:"Гішпанскае "ll" перадаецца на беларускую праз -льл(ё/і/ю/я)" - як паказала практыка, на беларускую гэтае спалучэньне перадаецца па-рознаму. Я б ня быў так катэгарычны. Перанясу артыкул у "Ісабэль Альлендэ", а тут пакіну перанакіраваньне. Таму што бальшыня будзе шукаць гэтую аўтарку менавіта пад гэтым варыянтам імя. Дарэчы, Ізабэль сустракаецца значна часьцей за Ісабэль. --Vojt V 14:22, 7 сакавіка 2007 (UTC)