Абмеркаваньне:Ўэйлз

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На якой падставе артыкул называецца Валія, а не Ўэйлз. Уэйльз зьяўляецца агульнаўжывальнай назвай, Валія - гістарычнай. Паводле гуглу: Валія — вынікаў недзе 1 480, Уэльс — вынікаў недзе 47 800; Радыё Свабода Валія (2 вынікі), Ўэльс (5 вынікаў). --Jauhienij 13:35, 9 лютага 2011 (EET)[адказаць]

На Радыё свабода пошук па Ўэйлз даў толькі адзіны вынік, да і той на прозьвішча заснавальніка Вікіпэдыі, а не на краіну. І ў гугл трэба пошук рабіць не па слову Уэльс, а па Уэйлз, бо БКП дае менавіта такі варыянт, а такіх старонак на гугл толькі 938 (і зноўку шмат на фундатара Вікіпэдыі) --DKorybut 13:52, 9 лютага 2011 (EET)[адказаць]
Разумна, калі Уэльс ужываецца нашмат часьцей (у 32 разы), варта перанесьці ў Уэльс з пакіданьнем перанакіраваньня . --Jauhienij 13:55, 9 лютага 2011 (EET)[адказаць]
БКП не дае варыянта Уэльс, толькі Валія й Ўэйлз, таму артыкул павінен называць Валія ці Ўэйлз і ніяк не інакш --DKorybut 14:00, 9 лютага 2011 (EET)[адказаць]
Вы маніпулюеце правапісам дзеля прасоўваньня неагульнаўжывальнай назвы. Уэйльс, Уэльс, Ўэльс, Ўэльз і г.д. вынікаюць праз ранейшую неўнармаванасьць правапісу, што абагульніў сабой БКП пад «Ўэйлзам». Валія ў любым выніку не зьўляецца сучаснай лексемай гэтага рэгіёну Вялікабрытніі, пра што сьведчыць пошук па гуглу і свабодзе (то бок Wales ужываецца часьцей за Walia (Valia). Магу вам зацытаваць пра квазіфанэтычны прынцып беларускай мовы са спасылка на Пацюпу, дзе ён тлумачыць, што «скажэньні фанэтыкі, марфалёгіі і нават лексыкі» павінны ўніфікавацца «згодна з нормамі правапісу», а ўніфікаваць у нашым выпадку можна толькі ў «Ўэйлз» як агульнаўжывальную і сучасную назву рэгіёну. Тое на чым вы спэкулюеце (маўляў, тут Уэльс, а не Ўэйлз) называецца «тэксталёгіяй», а не правапіснай нормай. --Jauhienij 14:12, 9 лютага 2011 (EET)[адказаць]
Я не супраць Ўэйлза й перанакіраваньня Валія, але слова Уэльс не павінна быць ані ў якім разе, у БКП яго няма. Таму Новы Паўднёвы Ўэльс‎ можаце перанесьці ў Новы Паўднёвы Ўэйлз і зрабіць перанакіраваньне Новая Паўднёвая Валія. --DKorybut 14:19, 9 лютага 2011 (EET)[адказаць]
Вы праігнаравалі ўвогуле ўсё, што я вам даводжу, у тым ліку і спасылкі. 47 800 вынікаў на Уэльс/Ўэльс пацьвярджае агульны ўжытак назвы менавіта з гэтым корнем, а не вашы 1 480 вынікаў з Валіяй. Усе запыты на Уэйльс, Уэльс, Ўэльс, Ўэльз і г.д. уніфікуюцца пад варыянтам «Ўэйлз» як асноўнага, зацьверджанага БКП. Праігнараваць частасьць ужываньня у 32 разы большую за Валію ніяк немагчыма. --Jauhienij 14:24, 9 лютага 2011 (EET)[адказаць]
Чытайце зноўку мой пост, што вышэй за ваш. Можаце пераносіць у Ўэйлз, але толькі не Уэльс. А Валію зрабіце перанакіраваньнем. --DKorybut 14:41, 9 лютага 2011 (EET)[адказаць]
Дзякуй за паразуменьне. Я пра гэта і казаў. --Jauhienij 15:03, 9 лютага 2011 (EET)[адказаць]

Напісаньне ўласна валійскіх назваў[рэдагаваць крыніцу]

На маю думку, тапанімічныя назвы Валіі варта перадаваць праз уласна валійскую мову, без пасрэдніцтва анґельскай. Зараз адзінай назвай, прысутнай у артыкулу, зьяўляецца гара Wyddfa (анґ. Snowdon). Прапаную трансьлітараваць шляхам найбліжэйшага адпаведнага гуку ў беларускай мове (У такім выпадку Уідва), што на дадзены момант бачу найбольш лягічным мэтадам. Бяру гэтую тэму пад увагу, бо не выключаю, што ў будучыні артыкул будзе разьвівацца Яська-гаспадар з-пад Вільні (гутаркі) 23:02, 18 красавіка 2024 (+03)[адказаць]