Абмеркаваньне:Амсьціслаўскае ваяводзтва

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Спадары, гэта карта -
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:M%C5%9Bcis%C5%82awskieIRP.JPG
намалявана вельмі не дакладна. Мсціслаўскае ваяводства ззахоплівае значную частку Аршанскага павета Віцебскага ваяводства (разам з Оршай і Магілевам). У сапраўднасці М.в. меней разы ў 3-ы.
Трэба неяк выправіць.--Litvin-orsha 01:15, 18 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Тут такая рэч, што існуюць мапы (напрыклад, ЭГБ, т.1), дзе станам на сяр. XVIII ст. у склад Амсьціслаўскага ваяводзтва ўлучаюць Магілёў і Быхаў (адпаведна, плошча А.в. тамака дзесьці як 2:3 да пазначанай на гэтай мапе), тым часам на іншых мапах (напрыклад, з ЭВКЛ) гэтыя месты адносяць да Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. Вядома, Ворша як цэнтар павету (з 1565/66) не магла быць па-за межамі Віцебскага ваяводзтва (тут з гэтай мапай, сапраўды, штосьці ня тое), аднак пэўная хісткасьць і нявызначанасьць межаў Амсьціслаўскага ваяводзтва усё ж такі існуе. Магчыма, вы маеце нейкія аўтарытэтныя крыніцы датычна зьмяньня межаў гэтага ваяводзтва (або наадварот, — крыніцы, якія б тое зьмяненьне зьняпраўджвалі)? --Казімер Ляхновіч 01:37, 18 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

...The Dutchy of Lithuania is divided into Lithuania, White Russia, Samogitia, Polish Lithuania, and Curland ... - - Княства Літоўскае дзеліцца на Літву, Белую Русію/Русь, Жамойць, Польскую Літву і Курляндыю…


Літва( Lithuania) (аўтар так скарочана называе Вялікае княства Літоўскае - мая заўвага) дзеліцца… Літва сапраўдная/даўняя/старажытная (Lithuania Proper), якую састаўляюць палацінаты(Palatinates ) Вільна/ Вільня (Vilna) і Трокі (Troki), другая частка, згодна Hartknock, Малая Белая Русь/Русія (Little White Russia) , … Малая Белая Русь/Русія .. падзелена на шэсць частак, першая з якіх Наваградак(палацінатам не называе - мая заўвага)- (стар.258), палацінаты: Берасьцейскі або Палескі(стар.259), Мінскі(стар.259), Амсьціслаўскі/Мсьціслаўскі(стар.260) , Віцебскі і Полацкі.


6. Палацінат (Пфальц)/ ваяво́дзтва Амсьці́слаўскае/Мсьціслаўскае (The Palatinate of MSCISLAW)( (стар.260)

Мае  <палацінат>  Мінскі (Minsk ) на захадзе (W.),  Віцебск (Witepsk )на поўначы ( N.) і  Герцагства/Княства (Dutchy) Смаленскае ( Smolensko) на  ўсходзе ( E.). Ён падзелены Дняпром(Nieper),  гэта вельмі лясістая зямля,  і  памежжа  ў напрамку  Масковіі (Muscovy) залітае  вадой: ён  мае шмат буйной рагатай  жывёлы ўсіх відаў  і мае велізарны лік цудоўнай птушкі: падзялены на два вялікія акругі/раёны/паветы (Distrikts) -  Мсьціслаўскі ( Mstislaw) і Мазырскі (Modziria):  раёны/акругі/ паветы (Distrikts)  Мсьціслаўя  (of Mstislaw)  і  Мазыра (of Modziria) Ягелам (Jagello) ўзведзены ў Княства (Dutchy) для свайго брата Сымона( Brother Simon). 

Сталіца – Амсьці́слаў/Мсьціслаў (Mscislaw), ўяўляе сабой невялікі горад на рацэ Сож/Сош (Sosz), недалёка ад межаў Масковіі ( Muscovy), і таму моцна умацаваны. Ён размешчаны на 64 ангельскія мілі на поўдзень(S.) ад Смаленска (Smolensko) і 72 на ўсход (E.) ад Магілёва(Mohilow). Яго акруга/ раён/ павет (This Distrikt) раней быў суверэнным, але цяпер скарочаны. Ён славіцца вялікай перамогай, здабытай Канстанцінам (Constantine), герцагам Астрога(Duke of Ostrog), ў 1514 годзе над маскавітамі (Muskovites); але у 1660 г. маскавіты( Muscovites), каб адпомсціць за гэты пройгрыш, ўзялі горад і перабілі ўсіх жыхароў.

2. Мазы́р( Modzir) з'яўляецца сталіцай яго раёна/ акругі/ павета (Distrikt), і пабудаваны сярод балот.
3. Дуброўна (Dambrow), 14 міль заходней (W.) ад Смаленска(Smolensko),  на мяжы з Масковіяй (Muscovy): мае моцны замак.
4. Бы́хаў (Bychow),  48 ангельскіх міль ад Магілёва (Mohilow)  на Дняпры (Nieper),  ёсць таксама замак. 
5. Копысь (Kopysc),  з замкам. 
6. Шклоў (Sklow),  абое на рацэ.
7. Рэчыца (Reczycza), з замкам.
8. Вышгарад (Viczehorod),  каля 12 ангельскіх міль ад Кіева(Kiow).
9. Стрэшын (Strissin),  з замкам,  усе на Дняпры (Nieper). 

10. Магілёў/Магілаў/Магілоў (Mohilow), пабудаваны на ўзгорку, падножжа якога абмываюць воды Дняпра(Nieper). Ён вялікі і добра пабудаваны і адзін з самых моцных гарадоў Літвы(Lithuania). Маскавіты (Muscovites ) захапілі( took) яго ў 1654, і трымалі (kept) яго да 1656, калі ён быў адбіты палякамі (Poles). Ён вядомы сваёй гандлёвай дзейнасцю і выдатным каледжам, які быў пабудаваны езуітамі. Маскавіты (Muscovites) гэтым шляхам перапраўляюць іх пушніну ў Нямеччыну (Germany) і Польшчу (Poland).


Сэнатары/Сенатары гэтага палаціната(пфальца) /ваяводзтва (Palatinate) з'яўляюцца кашталян (Castellan) і Граф-палацін/ ваявода? (Palatine) Амсьціслўскія/ Мсьціслаўскія.

Герб/ Ваяводзкая харугва (The Arms) аднолькавы з Літоўскім з NNN?( M) ў цэнтры.

Выдавецтва: Nutt, John, 1711. Арыгінал: Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка. Аблічбаваныя: 4 лістапада 2013 года