Абмеркаваньне:Андрэй Грамыка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У прыватных дзёньніках і размовах можаш называць саветы "Савецкім Зьвязам", "Радзецкім Зьвязам", "Уніяй Радзецкай" і як яшчэ заўгодна, але ў энцыкляпэдычным артыкуле варта прытрымвацца стандартных назваў і скаротаў. Лічу, што трэба выправіць на СССР. Так называлася тая краіна на беларускай мове. (Альбо дакажы, што яна так не называлася.) --Rydel 20:15, 26 .01. 2005 (UTC)


Заўважыў, дзіўная ў нас лОгіка - калі размова заходзіць аб саветах ці аб праваслаўі, у нас сразу жа кляштары прэўрашчаюцца ў манастыры, рокашы ў мецяжы, срэльбы ў ружжы, біскупы ў япіскапаў, Боскае нараджэньне ў ражджаство, рады ў саветы, а зьвязы ў саюзы. Гэта ступід, і калі можна яшчэ талераваць слова "Савет" як неперакладанае запазычаньне з расейшчыны, дык "Саюз" - ІМГО ўжо зашмат. Годзе брудзіць мову. Максымум - спасылка на якісь артыкул ціпа Савецкій Саюз 'калі ён зьявіцца' *ге-ге* --Czalex 20:28, 26 .01. 2005 (UTC)

Мне пофіг, ідзе гаворка пра саветы, нацы, ЗША, Эўразьвяз, або Індыю. Я кажу пра тое, што трэба ўжываць словы, якія ёсьць у слоўніках і якія будуць зразумелыя чытачам, якія валодаюць літаратурнай беларускай мовай. Прабач, ЗССР няма ў ніводным беларускім слоўніку, АФАІК. Слова "саюз" ёсьць ва ўсіх слоўніках. А стандартны скарот СССР вядомы кожнаму носьбіту беларускай мовы. Энцыкляпэдыя ня ёсьць месцам для моўных гульняў і экспэрымэнтаў зь лексыкай. --Rydel 21:36, 26 .01. 2005 (UTC)