Абмеркаваньне:Аўтамабіль

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ці дапушчальна ў сучасным клясычным правапісе выкарыстоўваць слова «самаход» — як сынонім «аўтамабіля»? Напрыклад, у слоўніку Некрашэвіча слова «автомобиль» перакладаецца толькі як «самаход» і слова «аўтамабіль» там няма.--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 22:49, 6 траўня 2012 (FET)

Цікава, але «аўтамабіль» сустракаецца і ў слоўніку «Нашай Нівы» і БКП-2005. --Ліцьвін (гутаркі) 23:30, 6 траўня 2012 (FET)
Адносна гэтай тэматыкі слоўнік Байкова-Некрашэвіча састарэў шматразова. — Wizardist г 23:48, 6 траўня 2012 (FET)
Чаму ж ён састарэў? Гэты слоўнік выйшаў праз 30 гадоў пасьля вынаходніцтва аўтамабіляў. А прынцып працы аўтамабіляў з таго часу да нашых дзён не зьмяніўся. Да й дарэчы: чаму слова «самалёт» не "састарэла"? Мы ж цяпер не гаворым замест яго «аэраплян».--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 00:37, 7 траўня 2012 (FET)
Я пра практыку ўжываньня. «Самаходам» ніхто не карыстаецца. Самалётам карыстаюцца ўсе. — Wizardist г 00:42, 7 траўня 2012 (FET)
Так, сапраўды ім зараз не карыстаюцца. Але я пытаўся, ці можна яго выкарыстоўваць як сынонім слову "аўтамабіль"? Напрыклад, слова "рок", можна сказаць, таксама састарэла, але некаторыя карыстаююца ім замест слова "год". Дарэчы, вось што цікава: як у беларускай, так і ў расейскай мове ёсьць славазлучэньне: самаходная артылерыйская ўсталёўка (па-расейску: самоходная артилерийская установка).--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 01:25, 7 траўня 2012 (FET)
Каб зацьвердзіць слова «рок» у якасьці сыноніма загадзя праводзілася галасаваньне і была прыведзеная процьма крыніц. А дзе той ваш «самаход» ужываецца? Тыповы нэалягізм аўтараў-складальнікаў слоўніка Бн, які не прыжыўся. Тым больш, што абсяг паняцьця «самаход» шырэйшы за абсяг паняцьця «аўтамабіль» і мае іншы стылявы рэгістар. --Jauhienij (гутаркі) 08:50, 7 траўня 2012 (FET)