Абмеркаваньне:Багата

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У артыкуле па-ангельску пішуць, што Santa Fe de Bogotá — былая назва. Цяперашняя — проста Багата. —zedlik 21:07, 23 чэрвеня 2009 (UTC)

І так ня толькі ў ангельскім артыкуле, так усюды. --Ліцьвін 21:22, 23 чэрвеня 2009 (UTC)
Я не пра назву артыкула, я пра назву гораду. —zedlik 21:33, 23 чэрвеня 2009 (UTC)
Я таксама пра назву гораду. Ды і чым назва артыкула адрозьніваецца ад назвы гораду? Ці назвы артыкулаў пра гарады — гэта зусім не назвы гарадоў? --Ліцьвін 21:52, 23 чэрвеня 2009 (UTC)
Тым, што афіцыйная назва гораду не заўжды мусіць быць тоеснай назьве артыкула. На ангельскую Вікіпэдыю я спаслаўся як на канкрэтную крыніцу, дзе можна спраўдзіць мае словы. У расейскай жа і, напрыклад, славенскай, Santa Fe de Bogotá усё яшчэ пазначаная як афіцыйная назва, а вы кажаце пра «ўсюды». —zedlik 22:27, 23 чэрвеня 2009 (UTC)
Ну паняцьце «ўсюды» расьцяжымае і хтосьці разумее яго літаральна і шукае ў стозе сена іголку. Відавочна, назва зьмянілася. Таму дзякуй, што гэтае заўважылі, я напрыклад гэтага ня ведаў, зараз буду ведаць. --Ліцьвін 22:39, 23 чэрвеня 2009 (UTC)
Я нічога не шукаю. Вы так лёгка сьцьвярджаеце пра слушнасьць памылковага «так усюды», я проста патлумачыў, што вашае меркаваньне некарэктнае. Ня хочаце — не згаджайцеся. —zedlik 22:55, 23 чэрвеня 2009 (UTC)