Абмеркаваньне:Блог

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Некалькі пытаньняў да супольнасьці:

1) Ці ёсьць сэнс пакідаць раздзел «Самыя вядомыя беларускамоўныя блоґі» ў артыкуле, які заснаваны на сьпіс блоґаў з газэты «Наша Ніва». Па-першае, туды ўжо пачалі дадаваць новыя блоґі, якіх не было ў газэце. Па-другое, некаторыя блоґі з цягам часу зачыняюцца (напрыклад, дзёньнік Уладзімера Каткоўскага, хаця ён існуе ў другім выглядзе). Мабыць яго трэба неяк перапрацаваць і дадаваць туды новыя і цікавыя блоґі...
2) Ці з'яўляецца назва «Блоґ» правільнай. Калі пачынаў гэты артыкул сумненьняў не была, а раза усё часьцей чую слова «блёґ». Мабыць другі варыянт больш правільны?--Slaver 13:50, 09.11.2005 (UTC)

1) Так, і дзёньніка Снайпэркі ўжо няма. І шмат ёсьць цікавых беларускіх блогаў па-за LJ. 2) А блёг - гэта занадта тарашкевізавана, пар. "салон" - "салён". Думаю, што блог - гэта слушная транскрыпцыя ад blog.--JanMarozau 15:06, 09.11.2005 (UTC)


Why do you fill that this blog entry is something extraordinary? --EugeneZelenko 14:54, 11.03.2006 (UTC)

Панове, на падставе чаго артыкулу нададзены назоў Блог, а ня Блёг, як належыць па правілах запазычаньня (рэкляма, мэлёдыя, альхэмія й г.д.)? "Занадта тарашкевіца", як прагучала вышэй - гэта не аргумэнт)) --The-verver (гутаркі) 04:36, 7 красавіка 2012 (FET)

На падставе правіла засаваеньня англіцызмаў: БКП 19:56.1 а) --Jauhienij (гутаркі) 05:54, 7 красавіка 2012 (FET)
Крыху супярэчнае правіла, але цяпер зразумела) Дзякуй) --The-verver (гутаркі) 16:02, 7 красавіка 2012 (FET)