Абмеркаваньне:Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Можа сьлед перайменаваць у "Вайна Расейскай Імпэрыі з Рэччу Паспалітай 1792 году" ці лепей "Вайна Рэчы Паспалітай з Расейскай Імпэрыяй 1792 году" ?--Mr. Sрock (гутаркі) 14:03, 25 красавіка 2013 (FET)

У энцыкляпэдыі «Вялікае Княства Літоўскае» менавіта Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году (Т. 1, ст. 30). — Wizardist г 00:33, 26 красавіка 2013 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вітаю. Гэты артыкул пра апошнюю вайну паміж Расеяй і Рэччу паспалітай. Прапаную вылучыць яго ў добрыя й хацелася б пачуць на гэты конт вашыя думкі. Магчыма трэба нешта дапрацаваць? --Васіль Шэлехаў (гутаркі) 20:37, 25 траўня 2012 (FET)

Дапрацоўкі[рэдагаваць крыніцу]

Ужо тады, як першы раз вычытваў артыкул, заўважыў, што вы зьмясьцілі ў яго поўны зьмест артыкулаў усіх бітваў гэтай вайны як з нашага разьдзелу, так і зь іншых. Гэта лішняе. Добра было б па магчымасьці стварыць асобныя артыкулы для бітваў (балазе, прыклады ўжо ёсьць) і перанесьці адпаведны зьмест туды. А ў артыкуле пра вайну дастаткова будзе пакінуць кароткія апісаньні, і без падзелаў на падсэкцыі ў іх (кшталту «сітуацыя», «апісаньне паводле NN», «пералом у бітве» і да т. п.).

З польскага артыкулу хіба яшчэ можна пры жаданьні ўзяць зьвесткі пра сілы бакоў. --Renessaince 21:58, 25 траўня 2012 (FET)

Зьветскі пра бітвы скараціў (дастаткова вялікае апісаньне пакінуў толькі пра Бітву пад Зяленцамі, бо яна мае вялікае значэньне), таксама ў баявых дзеяньнях зрабіў разьдзяленьне па іх кірунках: на літоўскі і ўкраінскі. Дадаў таксама зьвесткі пра сілы бакоў.--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 23:28, 29 траўня 2012 (FET)
Добра, няхай будзе. Далей.
Цяпер можна ўжо пашырыць уводзіны. Аднаго сказу недастаткова, у гэтым абзацы (абзацах) павінна зьмяшчацца сутнасьць таго, пра што будзе апавядацца далей. Каб тыя, хто не асіляць прачытаць увесь артыкул, маглі прынамсі атрымаць уяўленьне пра тэму з уводзінаў. Гэта звычайная практыка.
Ці мела якое-небудзь значэньне для пачатку вайну Польска-пруская дамова 1790 году(pl)? Яна згаданая ў пачатку польскага артыкулу пра вайну.
Праверыць артаграфію, асабліва напісаньне ўласных імёнаў (гл. Крачэтнікаў, Няміраў, Тыўраў, Альвіопаль). Магчыма, варта праставіць на населеныя пункты спасылкі. Ці хаця б проста пашукаць іх слушнае напісаньне ў іншых разьдзелах.
У некалькіх месцах выкарыстоўваеце тапонім «Палоннае», у іншых — «Палонны», аднойчы — «Палонная». Ці гэта ўсё розныя мястэчкі?
Разьдзелы Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня, Рэакцыя на прыняцьце Канстытуцыі й утварэньне Таргавіцкай канфэдэрацыі, Сілы бакоў, Бітва пад Зэльвай, Бітва пад Маркушавам, Далучэньне караля да таргавічан і капітуляцыя Рэчы Паспалітай зусім ня месьцяць спасылак на крыніцы. У шматлікіх іншых сэкцыях па адной спасылцы ў апошнім сказе. Для добрага артыкулу, мяркую, замала… --Renessaince 23:25, 5 чэрвеня 2012 (FET)
Нешта прапушчана: «22 траўня, захапіўшы польскі памежны пад Васількава…»
«Цудоўнае» ці «Цудоўны»? Як у арыгінале завецца н. п.?
Яшчэ наконт правапісу ўласных імёнаў: Паграбішча, Бярдычаў, Няміраў, Хмельнікаў, Кутузаў-Галянішчаў, Маркаў. І я ня ўпэўнены наконт націску ў Астропалі, але дакладна не Астрапаль, бо па-ўкраінску Остропіль, то бок адна літара «о» павінна захавацца. --Renessaince 07:57, 6 чэрвеня 2012 (FET)
На маю думку, 1) як і ў выпадку з Узброенымі сіламі ў прэамбуле мае быць азначэньне; 2) выяваў можа і не замнога, але абавязкова трэба ўніфікаваць іхны памер + тыя ж выявы жаўнераў, як зазаначана ніжэй, сапраўды лепей зьмясьціць у галерэю; 3) ну і вядома, ёсьць істотныя (для добрага артыкула) хібы ў культуры мовы — будзьма вычытваць. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:39, 11 ліпеня 2012 (FET)

Камэнтары[рэдагаваць крыніцу]

Проста выкажу ўласнае меркаваньне. Ці не занадта выяваў на адзінку плошчы? Ёсьць такі цікавы шаблён {{Галерэя}}, можна аднатыпныя выявы сабраць увадно. Ці зьменшыць памеры прынамсі. Але гэта не заўвага, магчыма, варта пачакаць меркаваньняў іншых удзельнікаў. --Renessaince 00:25, 11 ліпеня 2012 (FET)

--Mr. Sрock (гутаркі) 15:27, 30 лістапада 2013 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынік: Працяглы час не ўносіцца ніякіх прапаноў й не вядзецца дыялёгу, намінатар (і ня толькі) ужо не прымае актыўнага ўдзелу ў праекце. Зрэшты артыкул абраны ў добрыя — Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году.--Mr. Sрock (гутаркі) 17:44, 30 траўня 2013 (FET)