Абмеркаваньне:Востраў Сьвятая Гэлена

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Слушна будзе «Гелена», а назва артыкула «Выспа Сьвятой Гелены» ці «Сьвятая Гелена (выспа)» --Red_Winged_Duck 11:44, 12 лютага 2008 (UTC)

...І ўсё ж паўсюднае ігнараваньне слова "востраў" працягвае мяне засмучаць. Выспа - гэта да нядаўняй пары было перш за ўсё нешта маленькае, пяшчанае, на рацэ ці возеры, а ў моры-акіяне - гэта ўсё ж хутэй астравы. Але я, здаецца, ужо спрабаваў падымаць тут гэтае пытаньне... AntonBryl 11:10, 13 лютага 2008 (UTC)

Мне здаецца, што усёж такі больш пасуе менавіта "выспа", а "востраў" - запазычанасьць з іншых моваў. Jim 06:29, 20 лютага 2008 (UTC)
Зь якіх - іншых? :) "Востраў" - агульнаславянскае. Вось як раз "выспа" - чыстай вады палянізм, і польскі этымалягічны слоўнік Брукнэра пагаджаецца, што стова wyspa ў самой польскай мове "zastąpiło dawniejsze słowo ostrów". AntonBryl 09:03, 20 лютага 2008 (UTC)

Артыкул варта перанесьці ў Выспа Сьвятая Гэлена паводле БКП 20:63 і арфаграфічнага НН --Jauhienij 00:28, 9 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]