Абмеркаваньне:Вэганства

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У каго выклікае сумнеў нейтральнасьць дадзенага артыкула? У прыхільніка ядзеньня тэрмічнаапрацаваных трупаў / прадстаўніка "традыцыйнае дыеты"? У артыкуле пададзена кароткая і аб'ектыўная інфармацыя без прапаганды здаровага ладу жыцьця. І што канкрэтна выклікае сумнеў? Дзякую.--Serge Kaleyeu (гутаркі) 18:31, 26 траўня 2012 (FET) Чамусьці ў Польскай Вікіпедыі зь "нейтральнасьцю" аналагічнай інфармацыі ў больш разгорнутым выглядзе праблемаў няма.--Serge Kaleyeu (гутаркі) 18:36, 26 траўня 2012 (FET)

Праставіў шаблёны туды, дзе ў першую чаргу павінныя крыніцы. — Wizardist г 07:16, 27 траўня 2012 (FET)

"Лад жыцьця, часта памылкова называны відам вегетарыянства (...)" - якая тут можа быць крыніца? Патрэбны тут толькі здаровы глузд. Як цэласная сістэма (веганства - лад жыцьця, які ўключае ў сябе дзейнасьць накіраваную на абарону правоў жывёлаў, расьлінную дыету і інш.) можа быць часткай нечага значна меньш разбудаванага (вегетарыянства: дыеты, якая выключае спажываньне трупаў, але дапускае яйкі, малако і г.д.)? Заклікаю Спадара рэдактара да аб'ектыўнасьці. Гэта звычайныя факты. Неабходнасьць ярлыка "сумнеўнае нейтральнасьці" адпала. Спадзяюся з крыніцамі можна таксама не перабольшваць. Тое ж тычыцца і сказа "Веганы не наведваюць заапаркі, ня ўдзельнічаюць у паляваньнях, радэа." - якая крыніца? Невыкарыстаньне і не прыманьне ўдзелу ў выкарыстаньні жывёлаў вынікае з самога азначэньня веганства. Прашу таксама не прыбіраць слова труп, трупаеды і г.д. Калі ў Спадара ёсьць сумневы што да значэньня гэтага слова, то прашу праверыць у энцыклапедыях і слоўніках. Слова труп выкарыстоўваецца ня толькі для акрэсьленьня мёртвага цела чалавека, але і мёртвых целаў жывёлаў. З чаго вынікае што той хто спажывае трупы зьяўляецца трупаедам. Яшчэ раз хачу падкрэсьліць, што стварэньне падобнага артыкула ў Польскай Вікіпедыі чамусьці не выклікае падобных клопатаў. Дзякую.--Serge Kaleyeu (гутаркі) 19:06, 27 траўня 2012 (FET)

Уявіце сабе, што я марсіянін, які нікому ня верыць. Як мяне запэўніць у чымсьці? Выкарыстаць крыніцы аўтарытэтных выданьняў. Чытайце пра пяць слупоў Вікіпэдыі. Што да слова «трупаед», то вырашыў абнавіць веды, але нічога новага не пабачыў. Трупаеды, або нэкрафагі, сіляцца падлаю, у той час, як чалавек забівае, у чым выяўляецца драпежная частка ягонай натуры. Акрамя таго, у вэганскім асяродзьдзі «трупаед» зьяўляецца жаргонным і крыўдным словам. Прашу ўсё ж падаць крыніцы да тых сьцерджаньняў, якія я тады пазначыў. — Wizardist г 19:21, 27 траўня 2012 (FET)

Арбітральнасьць зьмешчанай у артыкуле інфармацыі[рэдагаваць крыніцу]

Прашу мадэратараў разабрацца ў справе парушэньня правоў карыстаньня вікіпедыяй асобнымі карыстальнікамі. Разьдзел артыкула "Уплыў на здароўе" быў заменены на "Шкоднасьць", былі выдаленыя спасылкі на крыніцы альтэрнатыўных аўтарытэтных пунктаў гледжаньня.--Serge Kaleyeu (гутаркі) 17:25, 29 сьнежня 2013 (FET)

Я і мая жонка, мае знаёмыя не ўжываюць трупы ("мяса") каля трох год (некаторыя перайшлі раней, некаторыя толькі пачынаюць). Гэта пакуль нядоўга, але мы ня вернемся да спажываньня трупаў да канца нашага жыцьця. У мяне палепшылася здароўе. Статыстычны веган жыве даўжэй за трупаеда. Таму калі ласка, калі некаму брак сілы волі, сьвядомасьці, матывацыі ды іншага ўнутранага сьвятла - прашу не пераносіць сваё невуцтва і цемрашальства на артыкулы ў вікі, якія павінны адлюстроўваць аб'ектыўны стан рэчаў. Спадзяюся мая просьба будзе пачута. Прашу зьвярнуць увагу на артыкулы на іншых мовах і пераканацца, што нідзе акрамя "бэлярускай" вікіпедыі сабе не дазваляюць аднабаковага і абмежаванага асьвятленьня тэмы.

Чакаю на адказ і прашу падаць прычыну, па якой была выдалена пазіцыя доктара біялагічных навук Мікалая Драздова (вегетарыянца ад 1975 году) і заменена на пазіцыю кандыдаткі біялагічных навук Людмілы Мельнікавай (трупаедкі). Яшчэ раз заклікаю да аб'ектывізму. У маёй версіі артыкула ёсьць месца для абодвух поглядаў.--Serge Kaleyeu (гутаркі) 18:07, 2 студзеня 2014 (FET)

Ніхто не перашкаджае Вам абмеркаваць гэта з удзельнікам, які выдаліў згаданыя Вамі фрагмэнты тэксту альбо ўзяць і самому, прытрымліваючыся энцыкляпэдычнага фармату выкладаньня інфармацыі і абапіраючыся на аўтарытэтныя крыніцы, дадаць гэтую інфармацыю. Аднак жадаю адзначыць, што Вы, прагнучы аб'ектывізму, самі не цураецеся пасажаў накшталт трупаедка, ужываць трупы і г.д., таму калі Вы жадаеце аб'ектыўнасьці ў артыкуле, то, мабыць, варта пачаць зь сябе? Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:46, 2 студзеня 2014 (FET)
+Калі ласка, не ўспрымайце на свой лік, вэганскі лад жыцьця ў нашых краях, мякка кажучы экзотыка, таму прасоўваньне маргінальных (у сэнсе супярэчлівых мэйнстрыму) тэорый бачацца ні больш ні менш, як рэкляма. Ёсьць выдатнае выйсьце з сытуацыі, калі сапраўды жадаеце давесьці важкасьць тэмы, то можыце перакласьці артыкул з Ру-Вікі альбо En-Вікі, там тэма, як Вы ўжо заўважылі, выдатна раскрыта, артыкулы падобнай якасьці ў нас могуць быць высунуты ў добрыя або, нават, у абраныя — і ўсе будуць задаволеныя=) З павагай.--Mr. Spock абм 20:14, 2 студзеня 2014 (FET)

Дзякую за адказы. Труп - мёртвае цела жывёліны альбо чалавека, прапаную праверыць у слоўніках. Я падаў цытату з афіцыйнай публікацыі амерыканскага дыетычнага таварыства - за што яна выдалена? Спасылка акурат пазычана з польскай і ангельскай вікі. І як я магу напісаць артыкул, які пастаянна выдаляецца? Чаму Спадарства талеруе выдаленьне інфармацыі і замену яе на ілжывыя зьвесткі? Пры чым тут рэкляма?--Serge Kaleyeu (гутаркі) 23:24, 2 студзеня 2014 (FET)

Так, цяпер, на маю думку, цяперашняя вэрсія артыкула стала нэўтральнай, бо ўтрымлівае абодва меркаваньні. Дзякуй! --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:42, 3 студзеня 2014 (FET)
Калі ёсьць жаданьне, можыце сьмела перакладаць артыкулы ў чарнавую старонку кшталту Удзельнік:Serge Kaleyeu/Бруднапіс, потым інфармацыю без праблем можна перанесьці ў мэтавы артыкул.--Mr. Spock абм 11:46, 3 студзеня 2014 (FET)

Тлумачэньні неаб'ектыўнасьці[рэдагаваць крыніцу]

З артыкула прыбралі пацьверджаную крыніцай частку супярэчлівага погляда 2009 г. Амерыканскага дыеталягічнага аб'яднаньня (цяпер Акадэмія харчаваньня і дыеталёгіі): «У тым самым поглядзе адзначаецца пагроза нястачы вітаміна B12 у дзяцей ад вэганак і неабходнасьць яе прадухілення ўжыцьцём адпаведных харчовых дадаткаў усімі вэганамі (на ўсіх этапах жыцьця). Да таго ж, згадваецца абавязковасьць ужыцьця цяжарнымі і кормячымі грудзямі вэганкамі харчовых дадаткаў амэга-3 тлустых кісьляў (доказагексаенавая кісьля). У дадатак пацьвярджаецца нізкая засваяльнасьць іншых вышэйзгаданых вітамінаў і мікраэлемэнтаў з расьлінных вырабаў» (Погляд Амэрыканскага дыеталягічнага аб’яднаньня і Аб’яднаньня дыетолягаў Канады: Вэгетарыянскія дыеты  (анг.) = Position of the American Dietetic Association and Dietitians of Canada: Vegetarian Diets // Часопіс Амэрыканскага дыеталягічнага аб’яднаньня : часопіс. — Чэрвень 2003. — Т. 103. — № 6. — С. 748-765. — ISSN 0002-8223.).

2-ая спасылка зьмяшчае небеларускі пераклад ангельскамоўнай першай крыніцы. У 3-яй, 4-ай, 5-ай, 6-ай, 7-ай і 8-ай спасылках адсутнічаюць згадкі вэганскай дыеты. Адрозна ад першай спасылкі яны прысьвячаюцца вэгетарыянству. Удзельнік:W 17:52, 3 студзеня 2014 (FET)

Дзякую Глебу Бераставому за разуменьне і добры дзень, Удзельнік W! Фактычна Спадар спрабуе давесьці, што Амерыканскае Дыетычнае Таварыства памылілася (!) - "супярэчлівасьць" погляду ацэньваць ня нам. Калі тысячы прафесійных дыетолагаў з высокаразьвітых краінаў сьвету і пераважная большасьць практыкуючых не ўжываньне тэрмічнаапрацаваных трупаў (целаў забітых жывёл) дэкляруе, што вегетарыянскія і веганскія дыеты зьяўляюцца здаровымі, то прапаную з гэтым згадзіцца.

На маю сьціплую думку, магчымая нястача нейкіх неістотных для арганізму элементаў раўнаважыцца тым, што чалавек перастае хварэць на шэраг - а ў выпадку мудрага веганства - на большасьць сучасных хваробаў (атлусьценьне, сардэчна-сасудзістыя і г.д. - гэта даведзена).

Па другое, слова веганства зьяўляецца маладзейшым, і многія ўсё яшчэ ўжываюць тэрмін вегетарыянства альбо строгага вегетарыянства замест веганства. Многія людзі, якія называюць сябе вегетарыянцамі, не ўжываюць таксама малака каровы і/альбо курыных яек. У любым выпадку, спажываньне трупаў паддадзеных тэрмічнай апрацоўцы зьяўляецца значна больш істотнай шкодай для арганізму, чым спажываньне іншых жывёльных вырабаў. Хаця й даведзена, што малако каровы засвойваецца чалавечым арганізмам не найлепшым чынам (бо разьлічана на цялят - тут і навукоўцаў не патрэбна, бо гэта натуральна і дастаткова ўжыць здаровага глузду, каб самастойна разабрацца). З павагай--Serge Kaleyeu (гутаркі) 18:22, 3 студзеня 2014 (FET)

На жаль, я не валодаю тэматыкай, але, з прычыны маленькай колькасьці ўдзельнікаў у нашым разьдзеле, асьмелюся ўзяць на сябе ролю своеасаблівага пасярэдніка. Паважанае спадарства, пытаньне насамрэч палягае вельмі й вельмі проста: артыкул мусіць абапірацца на аўтарытэтныя крыніцы, мець нэўтральную стылёвую афарбоўку і, калі тэматыка спрэчная, у аднолькавым аб'ёме зьмяшчаць усе меркаваньні (якія, натуральна, мусяць абапірацца на крыніцы аўтарытэтных аўтараў/рэсурсаў/выданьняў). Мяркую, што эгта не складана — дастаткова адно пашукаць мэдычную літаратуру на дадзеную тэматыку і прывесьці аўтарытэтныя меркаваньні «за», аўтарытэтныя меркаваньні «супраць» і аўтарытэтныя нэўтральныя меркаваньні. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:43, 3 студзеня 2014 (FET)
Дадам толькі пажаданьне з улікам шматлікасьці спасылак на вэгетарыянства замест вэганства, у тым ліку замест строгага вэгетарыянства, прыводзіць крыніцы прадметна. Удзельнік:W 19:03, 3 студзеня 2014 (FET)
Замест ацэнкі памылковасьці прапаную адмовіцца ад цэнзуры супярэчлівасьцяў крыніцы. Вітаміны, паводле азначэньня, ёсьць абсалютна неабходным складнікам ежы. Спасылкі ад 3-яй да 8-ай унікаюць згадкі й строгага вэгетарыянства. Удзельнік:W 19:03, 3 студзеня 2014 (FET)

Шаноўны Спадар Глеб, зьвяртаюся з просьбай дапамагчы заблякаваць магчымасьць нішчыць артыкул удзельніку W. Інфармацыя зноў была выдалена і заменена на аднабаковую "шкоднасьць". Ня маю нічога супраць крытыкі - артыкул мусіць зьмяшчаць рознабаковыя пункты гледжаньня, калі такія ёсьць. Спадзяюся на разуменьне і салідарнасьць у адстойваньні справядлівасьці і правілаў вікі ў дадзеным канкрэтным выпадку. Дзякую за ўвагу.--Serge Kaleyeu (гутаркі) 22:27, 4 студзеня 2014 (FET)

Мая кропка зору ўжо выкладзеная вышэй. Як Вам, так і ўдзельніку W ня варта было зьдзяйсьняць вайну правак, а паспрабаваць у абмеркаваньні прыйсьці да кансэнсусу і скласьці такую вэрсію арыткула, якая зьмяшчала б усе меркаваньні, якія б мелі пры гэтым аўтарытэтныя крыніцы інфармацыі. --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:43, 4 студзеня 2014 (FET)

Адзначаю паўторную цэнзуру Сяргеем Калеевым зьместу яго ўласнай спасылкі: «Вітамін B12 мусіць атрымвацца вэганамі праз пастаяннае ўжыцьцё ўзбагачанай вітамінам B12 ежы. Цяжарныя і кормячыя грудзьмі.. вэганкі мусяць абіраць узбагачаную доказагексаенавай кісьляй ежу». (Погляд Амэрыканскага дыеталягічнага аб’яднаньня: Вэгетарыянскія дыеты  (анг.) = Position of the American Dietetic Association: Vegetarian Diets // Часопіс Амэрыканскага дыеталягічнага аб’яднаньня : часопіс. — Ліпень 2009. — Т. 109. — № 7. — С. 1266-1282. — ISSN 0002-8223.). Вернутыя з трэцяй па восьмую спасылкі, нагадваю, тычацца вэгетарыянства замест прадмета артыкула (вэганства, строгага вэгетарыянства). Калі справа ў датычных іншага прадмета спасылак, прапаную перанесьці іх у артыкул аб вэгетарыянстве па яго стварэньні. Калі мае месца цэнзура паводле вэганскіх поглядаў, заяўленых на старонцы ўдзельніка, заклікаю адміна вярнуць у артыкул вышэйпададзены адцэнзураваны тэкст дзеля захаваньня правілаў Вікіпэдыі (Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня): «3.3 Няхай факты самі гавораць за сябе».Удзельнік:W 22:56, 4 студзеня 2014 (FET)

У такім разе Вам варта зьвярнуцца сюды. --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:34, 4 студзеня 2014 (FET)
Ці трэба разумець, што такія фармулёўкі зьяўляюцца кансэнсусам? Ня хочацца паўтарэньня вайны правак. --Red_Winged_Duck 14:51, 6 студзеня 2014 (FET)